Масленічны тыдзень — апошні перад Вялікім пастом у праваслаўных — у 2024 годзе пачнецца 11 і скончыцца 17 сакавіка. Турыстычныя комплексы пад Гроднам і раённыя цэнтры культуры клічуць адзначаць Масленіцу, у тым ліку ў незвычайнай форме. Будуць святкаваць і ў Гродне. (Абноўлена)
У цэнтры горада плануюць тэатралізаванае шэсце, 10 лакацый з конкурсамі і пачастункамі і спальванне масленічнага пудзіла. На «масленічнай вуліцы» гродзенскія прадпрыемствы раскажуць пра дні масленічнага тыдня.
Падрабязней: У Гродне з’явіцца «масленічная вуліца»: дзе і як плануюць святкаваць Масленіцу-2024
Дзе: Гродна, пл. Леніна, пл. Тызенгаўза, парк Жылібера
Калі: 16 сакавіка (12.00−19.00).
Колькі: бясплатна.
Цэнтр рамёстваў «Спадчына» ў Гродне запрашае на інтэрактыўную праграму «Масленічныя гулянні». У праграме — спектакль лялечнага тэатра «Батлейка» (масленічны сюжэт), майстар-клас па стварэнню лялькі «Масленіца», гульні і танцы.
Арганізатары запрашаюць таксама школы і дзіцячыя садкі.
Дзе: цэнтр рамёстваў «Спадчына» (Гродна, Рэйманта, 12).
Калі: з 6 па 15 сакавіка, па папярэднім запісе.
Колькі: 5 руб.
На базе адпачынку «Привал» Масленіцу назвалі «Блінны варушняк», вырашылі пачаць святкаваць загадзя і ў форме пераасэнсавання некаторых народных традыцый. Анансуюць «пранк-чэлендж» «Махач бярвёнамі», кулачныя баі «для самых разумных», «бітву карагодаў» і дыскатэку.
Дзе: база адпачынку «Привал» (Гродзенскі раён, вёска Пышкі, Падлабенскі с/с, 35).
Калі: 23−29 лютага і 1−3 сакавіка (пачатак дзеяў 11:00, 13.00, 15.00).
Колькі: уваходны квіток на тэрыторыю комплексу 6 руб. для дарослых, 3 руб. для дзяцей ад 3 да 14 гадоў (да 3 гадоў - бясплатна).
«Гарадзенскі маёнтак „Каробчыцы“» галоўным героем імпрэзы на Масленіцу вырашыў зрабіць Ямелю, персанажа адной з казак усходніх славян (найчасцей сустракаюцца расійскія варыянты).
Дзе: Гродзенскі р-н, вёска Каробчыцы.
Калі: 9−10 сакавіка 2024, 12.00−17.00.
Колькі: уваходны квіток на тэрыторыю комплексу 10 руб. для дарослых, 5 руб. для дзяцей.
Святкаваць групамі на турыстычна-аздараўленчы комплекс «Пышкі» запрашае Гродзенская абласная федэрацыя прафсаюзаў работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. Абяцаюць конкурсы, карагоды, пачастункі, спальванне пудзіла і катанні на брычцы. З незвычайнага для Масленіцы — паказальныя выступы МНС і салдацкая каша. Даты на афішы няма, лепш удакладніць, звязаўшыся з арганізатарам.
Дзе: Гродзенскі р-н, Падлабенскі с/с, вёска Пышкі, 32.
Калі: 12.00.
Колькі: 35 руб. з чалавека пры групе ад 40 чалавек.
Калі вы гатовы да большых падарожжаў, можна паехаць у Зэльву. Там Масленіцу асвяткуюць на цэнтральнай плошчы. Праграма будзе бліжэй да народных традыцый. На свяце рыхтуюць сустрэчу з масленічнымі персанажамі, пачастунак блінамі - сімвалам свята і спальванне пудзіла зімы. Удзельнікаў мерапрыемства чакаюць конкурсы, народныя гульні і атракцыёны, выстава работ рамеснікаў і выступленне раённых калектываў. Больш падрабязнасцяў можна даведацца ў ДУК «Зэльвенскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» (+375(1564)7−10−02, +375(1564)7−11−39).
Дзе: гарадскі пасёлак Зэльва, цэнтральная плошча.
Калі: 16 сакавіка 2024 г. (субота), 15:00.
Колькі: бясплатна.
У Мастах гастям абяцаюць яркі тэатралізаваны паказ, традыцыйныя песні і скокі і прыпеўкі. Самыя адважныя змогуць ускараскацца на зледзянелы слуп і зняць з яго падарункі. Кульмінацыяй стане абрад спальвання пудзіла, які сімвалізуе праводзіны зімы. На свяце будзе таксама кірмаш і гульнявая зона, дзе кожны зможа паўдзельнічаць у розных конкурсах. Арганізатар —
ДУ «Мастоўскі раённы цэнтр культуры» (+375 151 564 494).
Дзе: горад Масты, звычайна — на пляцы ля стадыёна «Нёман».
Калі: 16 сакавіка 2024 г. (субота).
Колькі: бясплатна.
Чытайце таксама:
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…