Адноўлены алтар у Фарным касцёле ў Гродне. Фота: Максіміліян Пік, прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Адноўлены алтар «Бічаванне Пана Езуса» ўрачыста адкрылі ў кафедральным саборы святога Францішка Ксаверыя ў Гродне 11 лютага. Гэта быў найбольш пашкоджаны з усіх алтароў касцёла: каб яго адрэстаўраваць, давялося разбіраць усю канструкцыю цалкам.
Алтар быў сур’ёзна пашкоджаны, піша grodnensis.by. У час Другой сусветнай вайны з правага боку святыні выбіла вокны, з гэтай прычыны ўнутр трапляла вільгаць і дрэва падгніло. Таму ў ходзе рэстаўрацыі давялося поўнасцю разабраць алтар, чаго не рабілі з папярэднімі. Усе яго часткі былі сабраны нанова, некаторыя элементы заменены. Жывапіс алтара аднаўляў гродзенскі мастак-рэстаўратар Уладзімір Кіслы.
Наступным будзе адноўлены алтар Маці Божай Нястомнай Дапамогі - працы ўжо пачаліся.
У Фарным касцёле 13 алтароў, з іх 12 драўляных. Большасць былі выкананы ў XVIII стагоддзі. Аднаўленні алтароў пачаліся пасля пажару, які здарыўся ў касцёле ў 2006 годзе. Гэтак у 2018 годзе скончылі рэстаўрацыю алтара Маці Божай Разарыя. У планах пробашча касцёла Яна Кучынскага — аднавіць усе алтары ў храме.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…