Навіны

Дзевятоўку будуць далей ушчыльняць: на Курчатава пабудуюць дом на 227 чалавек

«Гроднажылбуд» плануе пабудаваць у квартале паміж вуліцамі Курчатава, Ліможа, Брыкеля і Дзяржынскага 11-павярховы дом на два пад’езды. Грамадскае абмеркаванне канцэпцыі забудовы пройдзе з 19 лютага да 4 сакавіка 2024 года.

Дом у мікрараёне «Дзевятоўка-1» атрымае адрас вул. Курчатава, 3. Зараз на яго месцы пустыр.

Заезды да дома будуць арганізаваны з вуліц Дзяржынскага і Курчатава.

Паводле разлікаў, у доме будзе жыць 227 чалавек, сярод іх 13 дашкольнікаў і 29 школьнікаў.

Дзевятоўку ўшчыльняюць не першы раз

Раней ужо ўшчыльнілі мікрараён «Дзевятоўка-3» — там пабудавалі 10-павярховы дом на 80 кватэр.

У планах гарадскіх уладаў таксама ўшчыльненне забудовы мікрараёнаў «Дзевятоўка-6» і «Дзевятоўка-7».

Дзе даведацца больш пра праект

Праект можна пабачыць на сайце гарвыканкама або ў вестыбюлі будынка ўпраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта па адрасе: пл. Антонія Тызенгаўза, 3 (з панядзелка па пятніцу з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00).

Прэзентацыю праекта правядуць 29 лютага 2024 года ў 15.00 у кабінеце 1 будынка ўпраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта па адрасе: пл. Антонія Тызенгаўза, 3.

Як выказацца пра праект

Заўвагі і прапановы ўдзельнікаў грамадскага абмеркавання прымаюцца з 19 лютага да 4 сакавіка 2024 года з паметкай «грамадскае абмеркаванне» па наступных адрасах:

  1. Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт, паштовы адрас: плошча Леніна, 2/1, 230 023, г. Гродна. E-mail: gorisp@gorod.grodno.by
  2. Упраўленне будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама, паштовы адрас: пл. Антонія Тызенгаўза, 3, 230 023, г. Гродна. E-mail: arhitektura@gorod.grodno.by
  3. У пісьмовым выглядзе, у журнале ўліку наведвальнікаў экспазіцыі аб’екта грамадскага абмеркавання.
Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025