Иллюстративное фото, сгенерированное нейросетью
На 16 лютага вядома пра мінімум чатыры суды над гродзенцамі за атрыманне замежнай дапамогі. Гэта палітвязні на «хіміі» і іх блізкія. Таксама штрафы атрымалі блізкія палітвязняў і аштрафаваныя ў Наваградку і Лідзе.
16 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна судзяць трох жыхароў. У якасці артыкула КаАП стаіць «Дэкрэт № 7 — Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Судзяць Сяргея Маланчука — жыхара Гродна, асуджанага на два гады «хіміі» па крымінальнай справе аб абразе прадстаўніка ўлады. Ён адбывае пакаранне ў ПУАТ-46. Суддзя — Максім Галубовіч.
Таксама судзяць Таццяну Цяраневіч. Магчыма, гэта сваячка Уладзіміра Цярэневіча, намеснік старшыні прафсаюза «Гродна Азот», які атрымаў 12 гадоў калоніі. Суддзя — Уладзімір Пазняк.
Той жа суддзя судзіць Голуба Аляксандра Веніямінавіча.
15 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна судзілі Яўгена Асіпчыка. Гэта палітвязень, якога асудзілі за мітынгі на тры гады «хіміі». У канцы лютага 2023 года яго перавялі ў гродзенскую ПУАТ № 24. Суддзя — Алена Тоўсцік-Самойла.
Рэйды па палітвязнях і іх блізкім правялі 23 студзеня. Паведамлялася, што КДБ валодае інфармацыяй з «Еўраопта» аб прадуктовых кошыках, якія закупляліся ў рамках праекта «INeedHelpBY», які прызналі экстрэмісцкім фарміраваннем. У Гродне паведамлялі пра затрыманне шасці чалавек. Фігурантам падобных спраў у вобласці далі штрафы і пастанавілі вярнуць грошы, атрыманыя з-за мяжы. Напрыклад, лідчанцы ў дэкрэце і жонцы палітвязня трэба будзе аддаць дзяржаве $ 5,6 тыс.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…