Суд Лідскага раёна прызнаў экстрэмісцкімі Instagram-акаўнт Юліі Міхно-Тарасевіч і Instagram, яго лагатып і Facebook Вольгі Якубоўскай.
Юлія Тарасевіч — беларуска ў Італіі, каардынатар гуманітарных праектаў і экс-мадэль. На фота яна з БЧБ-сцягам.
Вольга Якубоўская — прафесійны мастак і ілюстратар, малявала палітвязняў, палітыкаў і іншых беларусаў у вобразе катоў.
Таксама экстрэмісцкімі суды Ленінскага раёна Гродна і Лідскага раёна прызналі:
- Інтэрнэт-рэсурс «ZNADNIEMNA.PL portal informacyjno-publicystyczny Polakow na Bialorusi»,
- Суполка ў Facebook «Купалаўцы»,
- Старонка ў Instagram «kupalaucy»,
- Youtube-канал «Купалаўцы»,
- Старонка на анлайн-платформе «SoundCloud» «Купалаўцы»,
- Лагатып «Купалаўцы»,
- Facebook-акаўнт «Союз Междуморья»,
- Лагатып facebook-акаўнта «Союз Междуморья»,
- Instagram-акаўнт «voice_of_belarus» і яго лагатып,
- Facebook-акаўнт «Informationsstelle Belarus 2023» і яго лагатып,
- Youtube-канал «Voice_of_Belarus» і яго лагатып,
Таксама экстрэмісцкай прызналі электронную пошту [email protected].
Чытайце таксама: Гродзенскі суд прызнаў экстрэмісцкай электронную пошту