Ілюстрацыйнае фота з архіва
Як мінімум пра 12 жыхароў Гродзенскай вобласці, якія трапілі ў міліцыю за данаты, распавялі самі сілавікі. Яны ў кратным памеры пакрылі шкоду. Сілавікі сцвярджаюць, што людзі добраахвотна прыйшлі і засталіся на волі. Таксама вядома, што некаторыя крымінальныя справы перадаюць у суд.
Дастаўлялі ў РАУС за данаты як жыхароў Гродна, так і вобласці — Шчучына, Слоніма, Ліды, Свіслачы, Ваўкавыска, Астраўца. Як правіла, імі цікавіліся за данаты Nexta і BYSOL. Вядомы выпадак пераследу за данат «Стране для жизни».
Пра затрыманні за данаты ў Гродзенскай вобласці пачалі паведамляць у студзені 2024 года. Схема аднолькавая: сілавікі сцвярджаюць, што жыхары вобласці данацілі праз PayPal або Youtube, а потым нібыта добраахвотна прыходзілі з павіннай, плацілі грошы на дабрачыннасць для «кампенсацыі шкоды», пасля чаго іх адпускалі.
Плаціць прыйшлося сумы ў сотні разоў больш за данат. Напрыклад, айцішнік перавёў Nexta € 1,78 — а ў «дзіцячы фонд» прыйшлося перавесці $ 1000.
Найбольшай пераследуемай групай за данаты сталі айцішнікі.
Цяпер актыўна працуюць над выяўленнем «фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці», распавядаў намеснік пракурора вобласці Андрэй Скурат. Гаворка ідзе аб данатах дабрачынным фондам у 2020−2021 гадах. На дадзены момант крымінальныя справы перадаюць у суд.
Пра тое, што сілавікі пачалі выклікаць людзей ва ўпраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў па Гродзенскай вобласці за данаты ў BYSOL праз Facebook, ініцыятыва «Хранители» папярэджвала яшчэ ў верасні 2023 года. Яны раілі зачысціць Facebook-акаўнт па метадычцы, якую напісала кааліцыя пратэстных двароў (КПД). Таксама парады дае «Вясна». У Мінску за данаты пачалі выклікаць яшчэ ў канцы 2022 года, пісала Zerkalo.io.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…