Навіны

У Гродзенскім заапарку ратуюць птушак. Як яны туды трапляюць?

У Гродзенскім заапарку за студзень 2024 года выратавалі сем дзікіх птушак. Летась такіх жывёлаў было не менш за 60. Як яны трапляюць у заапарк і як іх ратуюць, расказаў тэлеканал «Гродна Плюс».

Палову з выратаваных у 2023 годзе птушак выпусцілі на волю, а астатніх прыйшлося пакінуць у заапарку. У некаторых выпадках дапамагчы жывёле было немагчыма. Часцей за ўсё — па віне людзей.

Як і ў якім стане жывёлы трапляюць у заапарк

Многіх птушак дастаўляюць у заапарк у крытычным стане. Людзі знаходзяць жывёлаў, падбіраюць і забіраюць да дому, а потым аддаюць ветэрынарам.

Напрыклад, чалавек падабраў кугакаўку і вырашыў пакінуць у хаце, але хутка зразумеў, што з жывёлай нешта не так і сам ён не дасць рады выратаваць птушку. Так птушка апынулася ў ветэрынара.

«У выніку высветлілася, што ў птушкі падвойны пералом лучавой косткі. Ужо пачаўся некратычны распад тканак, крыло выратаваць немагчыма ўжо было. Плюс птушка была ўжо ў такім стане, калі ён патрэбна была комплексная тэрапія», — сказала ветэрынарны лекар Гродзенскага заапарка Алена Камарэц. Першы тыдзень быў самы цяжкі. Зараз птушка адчувае сябе лепш.

Чапля не зляцела, а ястраб-цецярук патрапіў у капкан

Чапля не змагла адляцець пасля замаразкаў і апынулася на адным з гродзенскіх прадпрыемстваў. Знясіленую птушку ў заапарк прывезлі супрацоўнікі прыродаахоўнай службы.

Ястраба-цецярука пасялілі ў асобнае жытло. Туды ён патрапіў летась вясной, пасля таго, як патрапіў у капкан. У птушкі парушаная хапацельная функцыя лапы і зараз ён назаўсёды застанецца ў заапарку.

Падорлік прыляцеў з Гданьска

Чырвонакніжны падорлік патрапіў да ветэрэнараў з траўмаваным крылом. У выніку птушка доўгі час аднаўлялася і звыкала да людзей. «Птушка да нас патрапіла з кольцамі на лапках, на іх былі нумары і напісаны горад Гданьск, ён там відаць на ўліку міграцыі птушак. Параненага яго адшукалі ў нас», — сказала метадыст Гродзенскага заапарка Анастасія Лупач.

Супрацоўнікі заапарка спрабавалі стварыць для птушкі максімальна падобныя да прыроды ўмовы. Увесь вальер яму абставілі ветачкамі, каб птушцы падавалася, што яна сядзіць у кустоўі.

Бусел, які хадзіў каля Юбілейнага возера, таксама ў заапарку

Летам у заапарк патрапіў бусел, які хадзіў уздоўж трасы каля возера Юбілейнага і не злятаў. Праз тыдзень бусла прывезлі да лекараў у крытычным стане. Сёння птушка адчувае сябе добра, але страціла адно крыло.

Чытайце таксама: У Гродзенскага раёна можа з’явіцца турыстычны талісман

Птушаня не змагло адляцець за зімоўку

Амаль з самага нараджэння ў заапарку жыве шэры журавель Віта. На думку спецыялістаў, птушаня было з позняга вывадка і не змагло выляцей на зімоўку. «Адна жанчына спрабавала яго выхадзіць, але птушка некалькі дзён нічога не ела, моцна аслабела. І вось такім чынам яна патрапіла да нас у заапарк. І мы яе ўжо выхадзілі, яна пачала есці, дарослая, вялікая, адчувае сябе добра, здаровая птушка», — сказала лектар заапарка Таццяна Саўчук.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Стогадовы дзіцячы сад у цэнтры Гродна пераробяць пад жылы дом. Стала вядома, як ён будзе выглядаць

Былыя яслі на Васілька, 5, дзе раней хацелі адкрыць сацыяльны цэнтр, перабудуюць пад шматкватэрны малапавярховы…

9 красавіка 2025

Пляжы ў Гродне абследуюць вадалазы. Месцы для купання прывядуць у парадак

Вадалазы абследуюць месцы для купання ў Гродне і ачысцяць іх ад смецця і старонніх прадметаў.…

9 красавіка 2025

У Гродне выдаткуюць $ 8000 на іміджавы ролік аб працы ЖКГ

ЖКГ Гродна хоча зняць відэаролік аб развіцці і сучаснай структуры працы сваіх прадпрыемстваў. Ён будзе…

9 красавіка 2025

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся рэстаран «Бекон»: двухпавярховы і з адкрытай кухняй

У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…

8 красавіка 2025

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025