Цэнтр занятасці ў Слоніме адправіў беспрацоўнага на працу ў каледж. Там яго не працаўладкавалі: работнік патрэбны быў пазней. Мужчына палічыў такую адмову незаконнай і папрасіў заключыць з ім працоўную дамову праз суд.
Упраўленне па працы занятасці і сацыяльнай абароне Слонімскага райвыканкама накіравала беспрацоўнага сланімчаніна ў каледж працаўладкоўвацца майстрам вытворчага навучання.
У аддзеле кадраў яго адправілі на сумоўе да в. а. дырэктара. Дакладны адказ яму не далі. Мужчына пакінуў у каледжы накіраванне на працу і папрасіў, каб яму напісалі пра рашэнне. Але яму ніхто не напісаў. Сланімчанін палічыў адмову незаконнай.
У каледжы заявілі, што мужчына не падаваў заяву аб прыёме на працу і накіроўваўся для працаўладкавання не ў кошт броні. Акрамя таго, майстар вытворчага навучання каледжу спатрэбіцца толькі з пачатку навучальнага года — з 1 верасня 2024 года. І то пры ўмове поўнага набору навучэнцаў. Гэтыя дадзеныя былі ў Цэнтры занятасці. Таму каледж папрасіў адмовіць у іску.
Іск сланімчаніна да каледжа разгледзелі 19 студзеня ў судзе Слонімскага раёна. Суд пагадзіўся з адказчыкам і адмовіў жыхару Слоніма ў пазове.
Чытайце таксама: Фельчара-лабаранта з Гродна прымусілі звольніцца. Яна не пагадзілася і пайшла ў суд