На вуліцы Рэпіна можа з’явіцца новая спартова-гульнявая пляцоўка пад адкрытым небам. Цэнтр дапамогі «Вера», які знаходзіцца побач, плануе арганізаваць яе як месца, якім змогуць карыстацца дзяці з інваліднасцю і без.
Спартовая пляцоўка будзе часткай гарадскога парка і зоны адпачынку. Пляцоўка будзе адкрытай і гуляць там змогуць усе жадаючыя.
Пляцоўка будзе складацца з некалькіх гульнявых і спартовых комплексаў. Там плануюць размясціць стол-пясочніцу са спецыяльным месцам для пад’езду вазка і спецыялізаваную горку. Для развіцця дробнай маторыкі і развіваючых гульняў арганізуюць спецыяльныя панэлі, лабірынты і лічыльнікі.
Для гульняў арганізуюць домікі, арэлі, кухню-майстэрню, мішэнь з лічыльнікамі, разнастайныя гойдалкі на спружынах, а таксама арэлі-балансір. На думку супрацоўнікаў Цэнтра дапамогі «Вера», абсталяванне дазволіць дзецям у гульнявой форме развівацца і ўзмацняць фізічнае здароўе. А сама пляцоўка стане ўніверсальным месцам для стасавання дзяцей з асаблівасцямі і без.
Усё абсталяванне плануюць вырабляць з экалагічных матэрыялаў. Афармленне мусіць быць яскравым і прыемным на дотык. Частку абсталявання хочуць вырабіць па індывідуальнай замове Цэнтра дапамогі «Вера», а частку набыць у Расіі.
Цану гэтага праекта ацэньваюць ў 300 тыс. рублёў ($ 93 тыс.). Збіраць такую суму ў цэнтры плануюць праз дабрачынны збор. Таму гульнявыя комплексы і трэнажоры плануюць закупаць і ўсталёўваць па меры паступлення сродкаў, а ў праекта няма дакладных часовых межаў.
На паперы гэты праект існуе восем гадоў. Першапачаткова ідэю агучвалі ў Гродзенскім гарадскім выканаўчым камітэце і сумесна з гарадской адміністрацыяй спрабавалі рэлізаваць яе. На арганізацыю пляцоўкі спрабавалі атрымаць грантавае фінансаванне, а таксама знайсці інвестараў і партнёраў. Але праект так і не рэалізавалі.
Чытайце таксама: Улада ліквідавала арганізацыі, якія дапамагалі уязвімым. Іх месца не зойме дзяржава і бізнес
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…