Колькасць заведзеных за «экстрэмізм» крымінальных спраў у Гродзенскай вобласці зніжаецца. Але намеснік пракурора Гродзенскай вобласці Андрэй Скурат усё роўна раіць выдаліць «сумнеўную інфармацыю» са сваіх сацыяльных сетак за апошнія пяць гадоў. І запэўнівае, што сілавікам галоўнае не пакараць людзей, а папярэдзіць.

экстрэмизм
Экстрэмізм. Ілюстрацыйная выява створана з дапамогай штучнага інтэлекту Adobe Firefly

Пра гэта Андрэй Скурат расказаў у час сустрэчы з супрацоўнікамі «Беллакта» і Ваўкавыскага мясакамбіната, якая адбылася 8 лютага 2024 года.

«Кажучы аб супрацьдзеянні экстрэмізму, хацелася б адзначыць, што сваёй галоўнай задачай у гэтым напрамку праваахоўныя органы лічаць не прыцягненне да адказнасці, а інфармаванне, стварэнне ўмоў для таго, каб людзі не парушалі закон. Гэта работа дае вынікі: колькасць узбуджаных крымінальных спраў па злачынствах гэтай накіраванасці зніжаецца. […] Тым не менш: у кагосьці ў стужках сацсетак, на старонках асабістых акаўнтаў, магчыма, засталіся карцінкі, рэпосты, лайкі, каментары з суполак або груп, прызнаных экстрэмісцкімі, падпіскі на іх. Гэта — правапарушэнне, пакаранне за якое досыць сур’ёзнае: штраф на фізічную асобу да 30 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт на тэрмін да 15 сутак з усімі вынікаючымі наступствамі, а ў выпадку парушэння парадку правядзення масавых мерапрыемстваў — да 100 базавых велічынь і 30 сутак адміністрацыйнага арышту. Ніхто не зацікаўлены ў такім павароце падзей. Таму раю знайсці час, прагледзець свае акаўнты ў сацсетках, мэсэнджарах за апошнія пяць гадоў і выдаліць усю інфармацыю, якая выклікае сумнеў».

Чытайце таксама: