Навіны

Праўладнай актывістцы Бондаравай пачалі адмаўляць у аблвыканкамах

Праўладнай актывістцы Вользе Бондаравай адмовілі на яе просьбу рабіць аб’явы ў аўтобусах і тралейбусах на рускай мове. Такое рашэнне прынялі у Мінсктрансе, Гомельскім, Брэсцкім, Віцебскім і Гродзенскім аблвыканкамах. Пра гэта жанчына напісала ў сваім Telegram-канале і палічыла, што гэта «ліквідацыя дзяржаўнай рускай мовы».

Вольга Бондарава, ілюстрацыйнае фота. Фота: Гродзенская праўда

Бондарава спрабавала дамагчыся таго, каб назвы прыпынкаў у грамадскім транспарце агучвалі на рускай мове. Зараз у Брэсце, Віцебску, Гомелі і Гродне яны запісаныя на беларускай мове.

«Адгаворкі, чаму не даецца абвяшчэнне прыпынкаў на абедзвюх дзяржаўных мовах, прыводзяцца розныя, аж да абсурднага „мала памяці на флэшцы“. Але прычына бачыцца адной: ліквідацыя дзяржаўнай рускай мовы. У некаторых выпадках — з падменай яе англійскай (мінскае метро)», — абурылася яна ў сваім Telegram-канале.

У Гродне на беларускую мовы пасажыры не скардзіліся

У Гродзенскім аблвыканкаме Бондаравай адказалі, што інфармацыю для пасажыраў аб’яўляюць на беларускай мове, а рэкламу падаюць на рускай.

«У агульным аб’ёме гукавой інфармацыі суадносіны гучання на абедзвюх мовах аднолькавыя. Скаргаў і прэтэнзій з боку пасажыраў з гэтай нагоды не паступала», — напісана ў лісце з адказам ад Камітэта архітэктуры і будаўніцтва Гродзенскага аблвыканкама.

Чытайце таксама: Чаму тралейбусы ў Гродне загаварылі па-руску? Гродзенка спыталася ў транспартнікаў і атрымала адказ

Адказы Вользе Бондаравай з аблвыканкамаў. Крыніца: Telegram-канал: «Бондарева. БЕЗ КУПЮР»
Адказы Вользе Бондаравай з аблвыканкамаў. Крыніца: Telegram-канал: «Бондарева. БЕЗ КУПЮР»

Што адказалі Бондаравай у іншых гарадах

«Улічваючы, што часовы інтэрвал знаходжання транспартных сродкаў на прыпыначных пунктах нязначны (да 1 хвіліны), трансляцыя гукавой інфармацыі для пасажыраў на дзвюх мовах не ўяўляецца магчымай», — адказаў Бондаравай Мінсктранс. Таксама там дадалі, што абвяшчэнне прыпынкаў толькі на беларускай мове не супярэчыць заканадаўству. Адказ, падобны да мінскага, жанчына атрымала з Гомельскага аблвыканкама.

«У адпаведнасці з законам дзяржавай вызначана права выбару мовы, інфармацыя ў грамадскім транспарце транслюецца ў абодвух выпадках без парушэння нормаў дзейнага заканадаўства на адной з дзяржаўных моў», — адказалі ў Брэсцкім аблвыканкаме.

«Адначасовае агучванне назваў прыпыначных пунктаў на двюх дзяржаўных мовах у цяпершані час тэхнічна немагчыма праз абмежаваны аб’ём памяці носьбітаў транспартных інфарматараў», — адказалі ў Віцебскім аблвыканкаме.

Чытайце таксама: На аўтавакзале ў Гродне зніклі аб’явы на беларускай мове

Бондарава: «Чыноўнікі дыскрымінуюць рускую мову». Але насамрэч усё наадварот

На думку актывісткі, такія адказы — дыскрымінацыя адной з дзяржаўных моваў Беларусі. «Насуперак нацыянальнаму заканадаўству і Канстытуцыі, якія гарантуюць роўнасць дзяржаўных моваў, ёсць факта дыскрымінацыі адной з іх у транспартнай сферы», — напісала Бондарава.

Насамрэч, у Беларусі дыскрымінуецца акурат беларуская мова. Яскравы прыклад здарыўся ў Гродне ў 2022 годзе: гродзенца не ўзялі на працу, бо той размаўляе па-беларуску. Таксама ў Гродне няма ніводнай цалкам беларускамоўнай школы або дзіцячага садка.

Больш за 100 гісторый пра дыскрымінацыю беларусаў, якія размаўляюць па-беларуску, сабрала актывістка Аліна Нагорная ў сваёй кнізе «Мова 404». Падставай для напісання кнігі стала тое, што аўтарка сама пастаянна сутыкалася з дыскрымінацыяй беларускай мовы, на якой яна размаўляе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025