За студзень 2024 года ў Гродзенскай вобласці парушэнні ў добраўпарадкаванні і санітарным утрыманні тэрыторый выявілі амаль у 26% аб’ектаў. Большасць з іх — землі агульнага карыстання, паведаміў Гродзенскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Агулам за першы месяц 2024 года спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы праверылі 1842 тэрыторыі населеных пунктаў і арганізацый. Асноўныя парушэнні - незадавальняючае ўтрыманне кантэйнерных пляцовак і прылягаючых да іх тэрыторый, несвоечасовы вываз камунальных адкідаў, а таксама неправедзеныя супрацьгалалёдныя мерапрыемствы і ачыстка тэрыторыі ад снега.
Дзе часцей за ўсё парушалі
- 45,6% - землі агульнага карыстання вуліц сядзібнай жылой забудовы ў гарадах і гарадскіх пасёлках;
- 42,9% - будаўнічыя пляцоўкі;
- 36,8% - сельскагаспадарчыя аб’екты;
- 33,8% - прыдамавыя тэрыторыі шматкватэрных дамоў;
- 33,3% - могілкі;
- 28% - землі агульнага карыстання сельскіх населеных пунктаў (аграгарадкі, пасёлкі, вёскі);
- 24,4% - прамысловыя аб’екты.
Накіравалі рэкамендацыі і прыцягнулі да адказнасці
За падобныя парушэнні Цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя накіраваў 56 рэкамендацый — прадпісанняў аб ліквідаванні парушэнняў. Адну вінаватую асобу прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.
Чытайце таксама: Эколагі пачыталі справаздачу «Гродна Азот» — аб будаўніцтве — і здзівіліся