Навіны

Зноў паедзем у Кузніцу? У Польшчы разгледзяць вяртанне чыгуначнага злучэння з Беларуссю

У Польшчы разгледзяць змены ў чыгуначным злучэнні з Беларуссю. Магчыма, што з Гродна ў Беласток і з Брэста ў Цярэспаль зноў можна будзе даехаць цягніком, паведаміў Rynek kolejowy.

Каб цягнікі паехалі, трэба змяніць рэгламент

У студзені 2024 года ў Польшчы стварылі міжведамасную групу па міграцыі. Яна павінна распрацаваць новую стратэгію ўрада па рэагаванні дзяржавы на міграцыйныя працэсы або прысутнасць замежнікаў на тэрыторыі Польшчы.

Сярод заданняў групы — распрацоўванне зменаў у заканадаўстве, у тым ліку магчымая папраўка да рэгламенту, які прыпыняе чыгуначную перавозку пасажыраў на польска-беларускіх памежных пунктах. Першае пасяджэнне групы адбылося 7 лютага 2024 года.

Цягнікі не ездзяць у Польшчу амаль чатыры гады

Рух пасажырскіх цягнікоў паміж Беларуссю і Польшчай спынілі вясной 2020 года. Ініцыятарам гэтага была Польша, а прычынай — распаўсюд COVID-19. Нягледзячы на тое, што эпідэмія COVID-19 cкончылася, забарону на рух пасажырскіх цягнікоў не адмянілі. Гэта абгрунтавалі магчымасцю выкарыстоўваць злучэнне для аказання міграцыйнага ціску на Польшчу. Зараз міжведамасная група павінна прааналізаваць міграцыйную палітыку краіны.

Не толькі ў Беларусь не ездзяць цягнікі

Да 2020 года на беларуска-польскай мяжы працавалі два чыгуначных памежных пункта: «Брэст — Цярэспаль» у Брэсцкай вобласці і «Брузгі - Кузніца» ў Гродзенскай вобласці. Нягледзячы на тое, што пасажырскі рух спынены з 2020 года, грузаперавозкі па чыгунцы адбываюцца і сёння.

Пасажырскія цягнікі таксама не ездзяць з Польшчы ў Калінінградскую вобласць Расіі.

Як зараз з Беларусі можна патрапіць у Польшчу

З Беларусі ў Польшчу зараз можна патрапіць толькі на аўтамабілі ці аўтобусе. Адзіны памежны аўтамабільны пункт, які працуе, — «Брэст — Цярэспаль». Пераход «Брузгі - Кузніца» закрылі ў 2021 годзе з-за міграцыйнага крызісу на польска-беларускай мяжы, а пераход «Бераставіца — Баброўнікі» ў 2023 годзе як у адказ на прысуд журналісту Анджэю Пачобуту.

Таксама патрапіць у Польшчу з Беларусі можна праз тэрыторыю Літвы. Але і там у хуткім часе могуць закрыць частку пунктаў пропуску.

Чытайце таксама: Польшча можа адкрыць частку памежных пераходаў, калі Лукашэнка выканае дзве ўмовы

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025