Кватэра на Цітова. Фота: "Магазин Недвижимости"
Двухпакаёвую кватэру з тэрасай на 20 «квадратаў» можна купіць у Гродне. Прадаўцы таксама ў некалькіх абзацах апісваюць «люксавасць», «дызайнерскасць», «раскошу» кватэры. А на даху ёсць зона адпачынку.
Агульная плошча кватэры — 46,4 м². Яна знаходзіцца на другім паверсе 7-павярхоўкі на Цітова. У спальні - чорная падлога з пазалотай, трохкаляровыя сцены і двухспальны ложак. Таксама з мэблі - столік у колер падлогі. У спальні таксама размясцілі ванну.
Усё вытрымана ў цёплых бэжавых і карычневых танах. Чорна-залатыя таны выкарыстоўвалі таксама ў сумешчаным санвузле і зале. У зале, сумешчаным з кухняй, ёсць абедзенны стол і барная стойка.
У дома ёсць уласны паркінг, станцыя для зарадкі электрамабіляў, work-out пляцоўка, дзіцячы гульнявы комплекс з экалагічна чыстых матэрыялаў, закрытая велапаркоўка, трэнажорка, кладоўка з ралетамі для кожнай кватэры. Дом і прылеглая тэрыторыя знаходзіцца пад кругласуткавым відэаназіраннем.
Недалёка ад дома набярэжная і цэнтр горада.
Кошт — дагаворны.
Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: купіць двушку ў помніку архітэктуры XIX стагоддзя
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…