Навіны

У Гродне больш не будзе ўласнай авіякампаніі. Яе перадалі «Белавія»

Авіякампанію «Гродна» рэарганізуюць і далучаюць да «Белавія». Рашэнне прыняла 31 студзеня 2024 года Міністэрства транспарту і камунікацыі. Адпаведную інфармацыю апублікавалі на Адзіным партале фінансавага рынку.

Навошта спатрэбілася рэарганізацыя авіякампаніі «Гродна»

Згодна з гадавой справаздачай, авіякампанія «Гродна» закрыла 2022 год з чыстай стратай 100 тыс. рублёў. За год да гэтага сітуацыя была лепшай — страты кампаніі складалі ўсяго 91 тыс. рублёў.

Летам 2023 года аўдытары з «Аўдытінфарм» меркавалі, што авіякампанія «Гродна» праз недастатковую ліквіднасць можа мець у будучыні праблемы з плацежаздольнасцю і нават з тым, каб працягнуць дзейнасць.

Паводле выдання Office Life, далучэнне да авіякампаніі «Белавія» выглядае, як антыкрызісная мера, якую рэалізуе Міністэрства транспарта і камунікацыі.

З-за фінансавых праблем распрадавалі самалёты

З-за пазыкаў авіякампанія «Гродна» распрадавала свае самалёты. У 2020 годзе ў кампаніі было 16 самалётаў: Ан-30, Ан-32, тры Ан-12, а таксама 11 самалётаў Ан-2. У 2023 годзе кампанія прадала ў Расію Ан-32, а таксама тры самалёты Ан-2.

Таксама ў кампаніі былі складанасці з атрыманнем пазыкаў. Напрыклад, кампанія «Пскоўавія», прызнаная банкротам, была вінна гродзенцам 253 тыс. рублёў. Яшчэ «Гродна» былі вінныя грошы некаторыя калгасы.

Гродзенскі самалёт разбіўся ў Расіі

У лістападзе 2021 года грузавы самалёт Ан-12 авіякампаніі «Гродна» разбіўся пад Іркуцкам. Самалёт перавозіў прадукты, на борце было сем чалавек, сярод іх адзін гродзенец.

Катастрофа прынесла не толькі чалавечыя страты і страту тэхнікі. Пасля авіякампанія «Гродна» яшчэ прайграла суд Дарожнай службе Іркуцкай вобласці. Суд прызнаў яе віннай 45,3 тыс. рублёў за дастаўку грузаў і спецтэхнікі да месца крушэння самалёта.

Чым займалася авіякампанія «Гродна»

Адкрытае акцыянернае таварыства «Авіякампанія Гродна» існавала з 1945 года. Раней яна называлася Гродзенскі аб’яднаны авіяатрад. Кампанія займалася перавозкай грузаў, а таксама хімапрацоўкай палёў.

Але ў 2022 годзе асноўным відам дзейнасці, якая прыносіла выручку, было складаванне і захоўванне грузаў і тавараў, звяртае ўвагу Infotrans Media Belarus. Пры гэтым у сярэдзіне 2010-х ва ўладаў была думка стварыць на базе авіякампаніі «Гродна» другую буйную беларускую авіякампанію для канкурэнцыі з «Белавія». А таксама развіваць аэрапорт Гродна. Гэта меў быць лоўкост. Пры гэтым ужо тады сітуацыя ў авіякампаніі «Гродна» была не найлепшай. У 2013-м кампанія зарабіла чыстымі ўсяго $ 1500, у 2018-м закрыла год са стратамі $ 36 000.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…

11 красавіка 2025

На журналіста з Гродна Валерыя Руселіка збіраюць «арыентыроўку». Прыйшлі да яго сталой мамы

Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы браты Байко ўвайшлі ў ТОП-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі — але апускаюцца ўсё ніжэй

Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…

10 красавіка 2025

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025