Вайскоўца-кантрактніка з вайсковай часткі ў Лідзе аштрафавалі ў мясцовым судзе. Мужчына паставіў на аватар у TikTok перайначаны герб нацысцкай Германіі. Гэта палічылі распаўсюджваннем нацысцкай сімволікі.
Таксама мужчына распаўсюджваў інтэрнэт-старонку «Салідарнасць.gazetaby» у TikTok.
Справу разгледзелі 22 студзеня ў судзе Лідскага раёна. Мужчына прызнаў віну.
Паводле ч. 1 арт. 19.10 КаАП «Прапаганда або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюд нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі» і ч.2 арт. 19.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць» яго аштрафавалі на 40 базавых адзінак (1600 рублёў) з канфіскацыяй мабільнага тэлефона.
Чытайце таксама: Затрыманні ў Бярозаўцы, пераслед за данаты і смерць у эміграцыі. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці