Грамадзянін Беларусі Павел Юшкевіч, які павінен быў пакінуць Польшчу да 4 лютага 2024 года, будзе падаваць заяву на міжнародную абарону. Гэта павінна дапамагчы пазбегнуць дэпартацыі. Пра гэта ён паведаміў выданню MOST.
«Сёння [6 лютага] падаюся на міжнародную абарону, падалі скаргу ў суд. Пакуль разглядаецца справа аб абароне, я магу знаходзіцца ў Польшчы, таму спадзяюся, што ўсё вырашыцца ў судзе і гэты кашмар скончыцца», — сказаў Павел.
Мужчына выкладае ва ўніверсітэтах Торуні і Быдгашча. Таму разам з дакументамі на прадстаўленне міжнароднай абароны Юшкевіч плануе падаць заяву аб дазволе на працу.
Хто такі Павел Юшкевіч і чаму яго маглі дэпартаваць
Павел Юшкевіч — грамадзянін Беларусі і этнічны паляк. Ён жыве ў Польшчы з 17 гадоў, атрымаў некалькі магістарскіх адукацый, скончыў аспірантуру. У студзені 2024 года Агенства ўнутранай бяспекі Польшчы (ABW) паведаміла, што мужчына павінен пакінуць Польшчу да 4 лютага 2024 года. Падставай для такога рашэння стала сакрэтнае заключэнне 10 гадовай даўніны. Мужчыну пазбавілі дазволу на пражыванне ў Польшчы.
Чытайце таксама: