Стэндавая экспазіцыя «Трагедыя генацыду беларускага народа» з’явіцца ў СШ № 28 імя Сакалоўскага ў Гродне. Яна абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 11 000 рублёў.
Экспазіцыя складаецца з шасці стэндаў:
- Стэнд «Нельга забыць» памерам 2000×1380×50 мм;
- Стэнд «Карта Беларусі» памерам 2000×1100×50 мм;
- Стэнд «Без тэрміну даўнасці» памерам 2000×1380×50 мм;
- Два інфармацыйных стэнда;
- Светлавы стэнд «Крык» памерам 2000×800×50мм.
Гродзенскі гарадскі цэнтр для забеспячэння дзейнасці ўстаноў сферы адукацыі выдаткуе на гэта 11 000 рублёў з гарадскога бюджэту. Пастаўка павінна была прайсці з 5 па 6 лютага.
Аб генацыдзе беларускага народа ўлады ўзгадалі летам 2022 года. Тады прынялі Закон «Аб генацыдзе беларускага народа», каб нібыта юрыдычна прызнаць генацыд беларусаў, здзейснены нацысцкімі злачынцамі. Праваабаронцы заявілі, што закон фактычна замацоўвае манаполію аўтарытарных беларускіх уладаў на тлумачэнне гісторыі і дае дзяржаве дадатковы карны інструмент у выглядзе крымінальнага пакарання за выказванні меркаванняў, адрозных ад «адзіна верных» дзяржаўных трактовак гісторыі.
Чытайце таксама: Генпракурор і начальнік КДБ адкрылі ў Новым замку ў Гродне выставу пра генацыд