Гасцініца "Беларусь" у 2023 годзе. Фота: "Перспектыва"
У 2024 годзе ў Гродне збіраюцца адкрыць дзве вялікія гасцініцы, якія рэстаўравалі некалькі гадоў. З’явяцца новыя хостэлы і новыя ўстановы грамадскага харчавання. Пра тое, што рыхтуюць для прыезджых сёлета, распавялі на паседжанні гарадской Каардынацыйнай Рады па турызме.
На недахоп месцаў, дзе «ў сезон» маглі б спыніцца турысты ў Гродне, скардзіліся яшчэ ў 2022 годзе. У 2023 сітуацыя не вырашылася — гасцініц не хапае, прызнаваўся старшыня гарвыканкама Андрэй Хмель. 80% турыстаў у апошнія гады прыязджаюць у Гродна з Расіі.
У 2024 годзе збіраюцца завяршыць гасцініцу «Беларусь» на 228 нумароў (год таму яе абяцалі адкрыць летам 2023, зараз абяцаюць завяршыць у чацвёртым квартале гэтага года), гасцініцу па вуліцы Вялікая Траецкая, 57 і шматпакутную гасцініцу «Гродна». Апошнюю выкупіў кітайскі інвестар яшчэ ў 2016, але ў выніку аказалася, што ў грошай няма. Гасцініцы будуць дабудоўваць у рамках інвестыцыйных праектаў па дзяржаўнай праграме «Беларусь гасцінная», паведамляе «Гродна Плюс».
Акрамя гатэляў, сёлета адкрыюцца хостэлы «Хоста Коста» на Ажэшкі, 1 і «Карафуто» на Савецкай, 3.
Чытайце таксама:
У гэтым годзе абяцаюць завяршыць і першы этап рэканструкцыі былога піўзавода (раней завяршыць планавалі ў 2023). Там таксама размесціцца гатэль на 120 нумароў, будзе бізнес-цэнтр, музей гісторыі Гродна і самога піўзавода, міні-бровар, піўны рэстаран, тэматычныя кафэ і гандлёвыя кропкі. Тэрыторыя не будзе абгароджаная, ад комплексу будзе спуск да Нёмана. Агульная плошча комплексу складзе 10 тысяч кв. м.
Апарт-гатэль на Васілька, 10 — у былым гарбарным дыспансеры — плануюць адкрыць ужо ў 2025 годзе.
Чытайце таксама: Выручка гасцініц у Гродзенскай вобласці за год упала на 80%, расказаў Белстат. Але потым перадумаў
У 2024 годзе адкрыюцца сем новых месцаў грамадскага харчавання — гэта будуць бары, рэстараны і кавярні. У мінулым годзе ў Гродне адкрылася дзевяць новых устаноў. Сёлета павінны з’явіцца яшчэ і два новыя гандлёвыя аб’екты.
У другім квартале 2024 года пачне працаваць новы турыстычны інфармацыйны цэнтр.
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…