На тэрыторыі доміка для сабак. Фота: Hrodna.life
Дом у Лапенках, дзе часова ўтрымлівалі сабак, якія засталіся без гаспадароў, хутка знясуць: працягваецца будоўля Грандзіч. Зоаабаронцы шукаюць для сабак новае месца. Адначасова новае часовае памяшканне патрэбна і коткам.
Пошук новага месца, якое б пасавала, пакуль нічога не даў, а высяленне чакае, магчыма, ужо праз год, пішуць у Instagram Гродзенскага грамадскага аб’яднання аховы жывёл «Преданное сердце».
Асноўныя пажаданні да новага дома — блізкасць да горада, даступнасць грамадскага транспарта, адсутнасць блізкіх суседзяў, наяўнасць на тэрыторыі ўчастку ўласна хаты, ацяпленне або працоўная печка і электрычнасць.
Усё астатняе, накшталт прыроднага газу, вады, студні ці плота вітаецца, але не з’яўляецца асноўным пры выбары месца. Памяшканне можа быць як жылым, так і нежылым.
Пры гэтым новае памяшканне для котак таксама патрэбна: дом на Фолюшы, дзе іх утрымліваюць зараз, прадаецца пад рэканструкцыю ў рамках будаўніцтва новага мікрараёна.
ГГААЖ «Преданное сердце» існуе з 2011 года. Гэта некамерцыйная, недзяржаўная арганізацыя. Асноўная мэта — дапамога бяздомным жывёлам, скарачэнне іх ліку шляхам стэрылізацыі, пошук новых гаспадароў, прыцягненне ўвагі грамадства да праблем безнаглядных жывёл і жорсткага стаўлення да іх.
Зоаабаронцы дапамагаюць бяздомным жывёлам за кошт ахвяраванняў. За жывёламі і іх часовымі месцамі жыхарства прыглядаюць валанцёры. Знойдзеных жывёл мыюць, апрацоўваюць ад паразітаў, абследуюць у ветэрынара, і, калі неабходна, лечаць.
Зараз сабак, да таго, як ім знойдзецца новы дом, трымаюць у прыватным доміку ў вёсцы Лапёнкі.
Котак пакуль размяшчаюць у арандаваных памяшканнях былой медроты закінутага ваеннага гарадка на Фолюшы.
Зоаабаронцы падкрэсліваюць, што домікі для сабак і катоў - не прытулкі, а менавіта часовыя месцы, пакуль для іх не знойдуцца новыя гаспадары.
Чытайце таксама: Супрацоўнік службы адлову ў Гродна скраў мяса, якое прынеслі для бяздомных сабак. Што яго чакае
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…