Навіны

Кіраўнік сельгаспрадпрыемства парушыў закон, каб зэканоміць на тавары. Той не даставілі - прыйшлося ісці ў РАУС

Першы намеснік дырэктара сельскагаспадарчага прадпрыемства ў Воранаўскім раёне «павёўся» на тэлефонны званок прадстаўніка фірмы, якая гандлюе шротам (канцэнтраваным кормам — Hrodna.life). Яны прапаноўвалі нізкую цану. Кіраўнік пагадзіўся і нават пайшоў на парушэнне інструкцый. Склалі дамову, атрымалі накладныя — а тавар так і не прыйшоў. Адказваць давялося намесніку дырэктара.

Першы намеснік дырэктара прадпрыемства (верагодна, гаворка пра КСУП «Бальцішкі») з лютага па сакавік 2023 года выконваў абавязкі дырэктара, пакуль той быў у адпачынку. Мужчына вырашыў набыць у прыватнага прадпрыемства 61 тону соевага і рапсавага шроту на 88 932 рублёў (2 403,57 базавых велічынь). Па тэлефоне і пошце склалі дамову на кошт крыху меншы — 88 740 рублёў (2 398,38 базавых велічынь). Бухгалтар праверыла фірму — яна была зарэгістраваная.

Згодна з правіламі прадпрыемства, калі кошт тавару складае 1000 базавых велічынь і больш, трэба праводзіць працэдуру закупкі. Таму, не правёўшы закупку, мужчына парушыў патрабаванні статута і службовай інструкцыі і перавысіў паўнамоцтвы.

Па двух накладных прадпрыемства павінна было паставіць 29 тон соевага шроту і 32 тоны рапсавага шроту. Бухгалтар перавяла перадаплату, але пастаўку ТАА так і не зрабіла. Так в. а. дырэктара прычыніў прадпрыемству матэрыяльную шкоду 50 000 рублёў - гэта 1 351,35 базавыя велічыні, што лічыцца асабліва буйным памерам.

Кіроўцы ўсё пацвердзілі

Мужчына прызнаў віну. Ён распавёў, што прадстаўнікі ТАА на яго выйшлі самі. Ён спачатку адмовіўся — маўляў, яны працуюць толькі па дзяржзакупках. Але іх цана на шрот была ніжэй, чым у іншых пастаўшчыкоў. А сітуацыя на рынку, распавёў в. а. дырэктара, нестабільная. Таму ў выніку мужчына пагадзіўся. Накладныя прыйшлі на пошту, кіроўцы пацвердзілі загрузку. Але да прызначанага часу пастаўкі не было. На яго званкі ні кіроўцы, ні прадстаўнік фірмы не адказаў. КСУП звярнуліся ў Воранаўскі РАУС. Так в. а. прызнаўся, што парушыў закон.

Ужылі адтэрміноўку

Прысуд паводле ч. 3 арт. 426 КК «Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў» вынеслі 26 снежня 2023 года ў судзе Воранаўскага раёна. Мужчыну асудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі без штрафу з пазбаўленнем на пяць гадоў права займацца дзейнасцю, звязанай з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў. Да яго ўжылі адтэрміноўку выканання прызначанага асноўнага і дадатковага пакаранняў на тры гады. Гэта значыць, што калі на працягу трох гадоў мужчына не будзе парушаць закон, пакаранне будзе лічыцца адбытым.

Начальнік будзе «адзначацца» ў РАУС і без яго дазволу не зможа пераехаць.

Лёс фірмы, якая выйшла з прапановай, у прысудзе не раскрываецца.

Чытайце таксама: «Іншыя згодныя працаваць на такіх умовах». Намначальніка «Гродна Азот» асудзілі за хабар — даваўшы прыйшоў з павіннай

Падзяліцца

Апошнія запісы

Матацыкліст усё ж зачапіў нацягнуты ў Пышках дрот — пасткі з’явіліся ў двух новых месцах

Нацягнуты паміж дрэвамі дрот, які знайшлі ў Пышках гродзенскія матацыклісты, апынуўся не адзінай небяспечнай пасткай…

25 лістапада 2024

TikTok: дыскабар з «гарлапанячай музыкай» на Савецкай папсаваў «вайб Гродна»

На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…

24 лістапада 2024

У Гродне робяць сувенірную карту для турыстаў. Толькі на рускай мове

"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…

23 лістапада 2024

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024