Фота ілюстрацыйнае: DELFI / Domantas Pipas
Пасля закрыцця некаторых пагранпераходаў на літоўска-беларускай мяжы патокі грамадзян Літвы, якія выязджаюць у Беларусь, на астатніх пунктах зменшыліся. А вось беларусаў, якія ездзяць туды і назад, стала больш. Пра гэта расказаў кіраўнік Службы аховы дзяржмяжы Літвы Рустам Любаеў. Ён лічыць, што для больш якаснага кантролю трэба абмежаваць колькасць беларусаў, якія ўязджаюць у Літву, піша Delfi.
«Нашы грамадзяне сталі радзей ездзіць у Беларусь, але ўсё ж яшчэ ездзіць нямала. Патокі скараціліся, у першую чаргу, з-за пагаршэння ўмоў перасячэння мяжы, людзям даводзіцца стаяць у чэргах. Можа, дзейнічаюць і заклікі не ездзіць у Беларусь з-за пэўных пагроз для бяспекі і здароўя. Мы зараз не фіксуем вялікіх чэргаў і росту плыняў, магчыма, так усё і застанецца», — сказаў Любаеў.
Урад Літвы хуткім часам павінен абмеркаваць прапановы па падвышэнні якасці кантролю на мяжы.
«У нашых інтарэсах — найлепшы кантроль за замежнікамі, якія ўязджаюць, я кажу пра грамадзян Расіі і Беларусі. Калі патокі такія вялікія, забяспечыць якасны кантроль складана, мы лічым, што адзін з магчымых шляхоў - памяншэнне патоку, каб забяспечыць якасць працэдуры праверкі», — растлумачыў Любаеў.
Ён лічыць, што калі КПП на мяжы з Беларуссю не зачыняць, то могуць абмежаваць час працы некаторых з іх.
У канцы лета 2023 г. літоўскі бок закрыў пункты пропуску «Лоша — Шумскас» у Гродзенскай вобласці і «Відзы — Тверачус» у Віцебскай вобласці. Тады літоўцы патлумачылі гэта тым, што закрыццё памежных пунктаў на мяжы з Беларуссю знізіць рызыку сутыкнення з пагрозамі.
Тады ж, у жніўні 2023, стала вядома, што ў выпадку абвастрэння адносін паміж Беларуссю і Літвой апошняя гатова закрыць яшчэ два пункты пропуску — «Лаварышкі» і «Райгардас» («Катлоўка» і «Прывалка» з беларускага боку).
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…