Былы беларускі міліцыянт, які ў 2020 годзе ўдзельнічаў у рэпрэсіях супраць пратэстоўцаў, перабраўся з жонкай жыць у Літву. Там ён займаецца ўсталёўкай вокнаў, паведаміў BELPOL.
Былы міліцыянт — 33-гадовы ўраджэнец Дзятлава Аляксандр Маціевіч. З 2010 года ён працаваў у органах унутраных спраў. Апошняя пасада, якую ён займаў у структурах, — старэйшы інспектар Інспекцыі па справах непаўнагадовых Лідскага РАУС. Меў званне маёра міліцыі.
Паводле BELPOL, мужчына ўдзельнічаў у рэпрэсіях супраць мірных грамадзянаў. Праходзіў «пацярпелым» па крымінальнай справе, звязанай з пратэстамі.
Паводле матэрыялаў справы, дзяўчына ў скверы каля лідскага Фарнага касцёла спрабавала не дазволіць міліцыянтамі затрымаць пратэстоўцаў. Яна быццам бы збіла двух афіцэраў Лідскага РАУС, у тым ліку сарвала з Маціевіча пагон. Гэта палічылі парушэннем цялеснай недатыкальнасці супрацоўніка органаў. Маціевіч быццам бы адчуў «фізічны боль і пакуты».
Супрацоўнікі BELPOL перадалі матэрыялы ў дзяржаўныя органы Літвы. Былыя беларускія сілавікі спадзяюцца, што там прымуць рашэнне дэпартаваць Маціевіча ў Беларусь.
Чытайце таксама: Бондарава ўступіла ў канфлікт з галоўным міліцыянтам Гродзеншчыны: кажа, што адчувае «іспанскі сорам» за сілавікоў
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…