Польская віза. Крыніца: novosti.sprosi.eu
У Беларусі з 26 студзеня 2024 года перасталі прымаць дакументы на візу па праграме «Poland. Business Harbour». Гэтую інфармацыю падцвердзілі dev.by у пасольстве Польшы ў Мінску. Дакументы гэтай праграмы, якія патрапілі ў польскае консульства станам на 24 студзеня 2024 года, будуць разглядаць у звычайным парадку.
Праграма «Poland. Business Harbour» — гэта комплекс паслугаў, які дазваляў фрылансерам, стартапам, малым, сярэднім, а таксама буйным прадпрыемствам у сферы IT і інавацый аператыўна і без праблемаў патрапіць у Польшчу.
Агулам за перыяд з 2020 года па 30 верасня 2023 года Міністэрства замежных спраў Польшчы выдала больш за 93,5 тыс. візаў па гэтай праграме. З іх 88,5 тыс. чалавек — беларусы, пісала Rzeczpospolita. У асноўным атрымальнікамі такіх візаў былі IT-спецыялісты. Упраўленне па справах замежнікаў Польшчы у чэрвені 2023 года называла большыя лічбы — амаль 114 тыс. візаў за тры гады толькі беларусам.
Спыненне выдачы візаў PBH можа быць звязана з карупцыйнай справай у польскім МЗС, якая выявілася ў верасні 2023 года. Таксама паўплываць магло тое, што не ўсе ўдзельнікі праграмы, якія атрымалі візы, насамрэч пераехалі ў Польшчу.
«У сувязі з сумневамі адносна працы і перабывання на тэрыторыі Рэспублікі Польшча замежнікаў, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі праграмы „Poland. Business Harbour“, а таксама ў кантэксце шырокіх праверачных працэдураў у Міністэрстве замежных спраў, прыпынена перадача рэкамендацый Польскага агенцтва інвестыцый і гандлю (PAIH) у консульствы Рэспублікі Польшча», — сказаў у пачатку студзеня прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў.
Чытайце таксама: Падацца на польскую візу можа быць яшчэ складаней. МЗС Польшчы скасаваў дамовы з візавымі пасярэднікамі
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…
На Савецкай вуліцы каля 80% падвалаў задзейнічаны пад бізнес, прыводзіць статыстыку газета “Гродзенская праўда”. Пры…
Уладальнікі гродзенскіх кавярань «Крепкий белый» і «Крепкий черный» запускаюць школу барыста. Летась арганізатары ўжо праводзілі…
Гродзенец Ігар Апякун канструюе мэблю для круізных лайнераў - стварае прататыпы праз спецыяльную праграму. Ігар…