У Гродзенскай вобласці больш за 12 тыс. чалавек паведамілі аб наяўнасці ў іх замежнага грамадзянства, віда на жыхарства ў іншай краіне альбо карце паляка. Пра гэта паведаміў тэлеканал «Беларусь 4. Гродна» са спасылкай на кіраўніка ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Гродзенскага аблвыканкама Аляксандра Вулькевіча.
Навошта паведамляць пра наяўнасць такіх дакументаў
У ліпені 2023 года ў закон Беларусі аб грамадзянстве ўнеслі змены. Паводле іх, беларусы на працягу трох месяцаў пасля публікацыі зменаў мусяць паведаміць у органы ўнутраных спраў аб наяўнасці дакументаў, якія даюць ільготы альбо правы ў іншай дзяржаве.
Паведаміць пра такія дакументы можна ў аддзяленні ўнутраных спраў, праз інтэрнэт, пісьмова, ці прыйсці ў консульства Беларусі, калі вы знаходзіцеся за мяжой. Акрамя пашпарта, патрэбна копія дакумента, пра які грамадзянін паведамляе.
Ці будуць караць, калі не паведаміш пра дакументы
Закон Беларусі не забараняе мець дакументы іншых краін. На дадзены момант адказнасці за непаведамленне органам няма. Але паводле словаў Вулькевіча, адсутнасць адказнасці не здымае неабходнасці паведаміць.
Чытайце таксама: Супрацоўнікаў «Азота» прымушаюць пазбавіцца карты паляка