Таццяна Сяргеева ў 2021 годзе на адзіным дні інфармавання ў Гродзенскім аблвыканкаме. "Як бы ні спрабаваў нехта перапісаць гісторыю, навязаць беларусам скажоныя паняцці аб ролі і самасвядомасці беларускага народа ў перыяд тых далёкіх падзей, аб сімвалах, супрацьлеглых ідэалам нашых продкаў, дзяржаўныя архівы захоўваюць у сабе тысячы дакументальных сведчанняў аб праўдзівай і сапраўднай гісторыі", - сказала яна тады пра перыяд Другой сусветнай вайны.
Галоўнай рэдактаркай абласной газеты «Гродзенская праўда» з 23 студзеня 2024 года працуе Таццяна Сяргеева. Раней яна была кіраўніцай аддзела па сувязях са СМІ галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама. Прэтэндэнтаў на пасаду было шмат, але не ўсе яны адпавядалі патрабаванням, якія выстаўляў кіраўнік рэгіёна Уладзімір Каранік, піша пра новапрызначаную сама «Гродзенская праўда».
«Мы бачым, у які няпросты час мы жывем, зараз актыўна вядзецца інфармацыйная вайна. І такому сур’ёзнаму інфармацыйнаму выданню, як „Гродзенская праўда“, патрэбен моцны кіраўнік. Таццяна Уладзіміраўна — абсалютны патрыёт сваёй краіны, які ніколі не здрадзіць і павядзе за сабой каманду», — сказаў на прадстаўленні новай рэдактаркі калектыву Ігар Булаўка, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама. Ідэолаг падкрэсліў, што «Гродзенская праўда» — вельмі сур’ёзны інфармацыйны рэсурс і інструмент ідэалагічнай работы.
Таццяна Сяргеева скончыла Ваўкавыскі дзяржаўны педагагічны каледж. У 2010 годзе скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «Гісторыка-архівазнаўства». У 2023 годзе паступіла ў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і ідэалогія».
З чэрвеня 2020 года і да прызначэння на пасаду галоўнага рэдактара працавала начальнікам аддзела па ўзаемадзеянні са СМІ, справах рэлігій і нацыянальнасцей Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама. Раней працавала ў Ваўкавыскім райвыканкаме галоўным спецыялістам аддзелу ідэалагічнай працы і па справах моладзі. Была сакратаром адной з акружных выбарчых камісій у Ваўкавыску на выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў у 2018 годзе.
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…