Ілюстрацыйнае фота АМАП. Фота: Hrodna.life
Вядома пра не менш за шэсць затрыманых у Гродне на канец дня 23 студзеня. У гэты дзень прайшлі затрыманні па ўсёй Беларусі - прыходзілі да сваякоў палітзняволеных і былых палітзняволеных, паведамляе Telegram-канал «Суды, задержания. Гродно и область».
Затрыманні некаторых сваякоў палітвязняў могуць быць звязаныя з праектам «INeed HelpBY». Паводле папярэдняй інфармацыі, у КДБ ёсць інфармацыя з «Еўраопта» аб прадуктовых кошыках, якія закупаліся ў межах праекта.
Пад пераслед па Беларусі трапілі мінімум 60 чалавек, піша «Вясна». Частку з іх затрымалі, а ў некаторых проста правялі ператрус і адпусцілі. Вядома, што прыходзілі да людзей па ўсёй краіне.
У пастановах супрацоўнікаў КДБ фігуруюць артыкулы за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» і «ўдзел у экстрэмісцкіх фармаваннях». Некаторым людзям супрацоўнікі КДБ казалі, што затрыманні і ператрусы звязаныя з праектам «INeedHelpBY», які быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем».
23 студзеня «INeedHelpBY» — і «КОТОС», «Беларускае Радыё Рацыя», «Триэлит / БЧБ-Триэлит» — папоўнілі спіс экстрэмісцкіх фарміраванняў. Адзін з нібыта стваральнікаў фарміравання «КОТОС» — 44-гадовы ўраджэнец Мастоў Гродзенскай вобласці Кухлей Дзмітрый Аляксандравіч.
Чытайце таксама: Затрыманні ў Шчучыне, расплата за данаты, мінус адвакат. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…