Навіны

У інстаграмах гродзенцаў з’явілася вельмі ружовае месца. Што гэта і дзе яно знаходзіцца?

Гродзенцы актыўна публікуюць у Instagram сторы з новай установы. Кафэ Myloverberry на Кірава, 3 адкрылася 18 студзеня 2024 года — і ў першыя дні там не заўсёды можна было знайсці вольнае месца. Наведвальнікі пакідаюць як захопленыя водгукі, так і больш крытычныя заўвагі. Мы іх прачыталі, а яшчэ даведаліся, што ў меню новай гродзенскай установы.

«Ружовае царства» — які інтэр'ер у Myloverberry

«Быццам схадзіў у госці да Барбі», «зефірнае месца», «ружовае царства» — пішуць пра новую кавярню гродзенцы ў Instagram. Многія хваляць інтэр'ер, спагадны персанал, але ёсць і крытычныя заўвагі. Напрыклад, камусьці здаліся не вельмі зручнымі столікі пасярэдзіне залы («вакол цябе ходзяць туды-сюды») і пасадкавыя месцы на вялікіх падваконніках (маўляў, высока).

У кафэ прыгожы арыгінальны посуд, але па водгуках прыгажосць часам ідзе ў шкоду зручнасці. Напрыклад, ручкі кубкаў можа быць складана ўхапіць, а талеркі - прыпадняць.

Што па меню і цэнах?

Кафэ-кандытарская спецыялізуецца на трускаўцы ў шакаладзе. Але ў меню ёсць і сняданкі, і безалкагольныя кактэйлі, і алкаголь. Сняданкі падаюць цэлы дзень. Сярод алкагольных напояў ёсць, напрыклад, фірмовы кактэйль «Myloverberry club». У яго склад уваходзіць джын, кафір, клубніцы і дэсерт макарон.

Выпіць каву ў Myloverberry каштуе ад 4 (эспрэса, амерыкана) да 8 рублёў (раф, флэт уайт). Аўтарская кава — накшталт бананавага латэ або макачына з нутэлай — каштуе даражэй: ад 10 да 13 рублёў.

Снедаць можна аўсянкай з марожаным (9 рублёў), вафлямі (ёсць варыянты з мясам, крэветкай або марожаным — 15−16 рублёў), сырнікамі (11 рублёў).

Дэсерты вы ў меню не знойдзеце. Яны выстаўлены на вітрыне: моці, медавікі, напалеоны і іншыя пірожныя. Кошт дэсертаў - 7,5 — 12,5 рублёў.

Час працы: 9.00−22.00
Забраніраваць столік загадзя нельга.

Глядзіце таксама: Якія шакаладныя дзівосы прадаюць гродзенцы ў Instagram

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025

«Гэта правакацыя». Польшча пракаментавала адкрыццё расійскага консульства ў канфіскаванай польскай школе ў Гродне

Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…

15 красавіка 2025

У Triniti з’явілася крама морапрадуктаў, дзе прадаюць «шахматныя» рулеты з рыбы

Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…

15 красавіка 2025

У школе Гродна папрасілі не выкарыстоўваць георгіеўскую стужку ў малюнках. Адгадайце, хто абразіўся

У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…

14 красавіка 2025

Знакаміты мастак падарыў касцёлу ў Навагрудку два вялізныя абразы

Перад Вербнай нядзеляй у касцёле святога Арханёла Міхаіла ў Навагрудку асвяцілі падарунак - абразы святых…

14 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродна прадаецца атмасферны дом з «тэатральным» інтэр'ерам

У Гродне на вуліцы Дальняй, 17, прадаецца дом з незвычайным інтэр'ерам, які месцамі нагадвае тэатральныя…

12 красавіка 2025