Навіны

Навіны палітвязняў: у Вольгі Маёравай — праблемы з горлам, Марыя Калеснікава — схуднела і з карэ

У асуджанай па справе Аўтуховіча Вольгі Маёравай ёсць праблемы з горлам, але яе не абследуюць. Таксама ёй не даходзяць пераводы і лісты ад сына. Пра гэта паведаміла крыніца Hrodna.life.

Крыніца сцвярджае, што бухгалтэрыя не дае грошы, якія паступілі на рахунак Маёравай. Вядома, што Вольга трапіла ў спіс «тэрарыстаў» — грашовыя пераводы ёй забароненыя.

. Вядома, што Вольга трапіла ў спіс «тэрарыстаў» — грашовыя пераводы ёй забароненыя.

Вольга Маёрава — грамадская актывістка, раней — сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Яе затрымалі ўвечары 4 студзеня 2021 у сваім доме ў вёсцы Нача Крупскага раёна па «справе Аўтуховіча». 17 кастрычніка 2022 года Гродзенскі абласны суд прызначыў ёй 20 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Яе этапавалі ў ПК № 4 Гомеля.

Чытайце таксама: Фігурантку «справы Аўтуховіча» Вольгу Маёраву залічылі ў «дармаеды». Яна паўтара года ў СІЗА

У гэтай жа калоніі адбывае пакаранне Марыя Калеснікава. Вядома, што яна знаходзіцца ў ПКТ. Падчас паходу ў санчастку яе суправаджалі шэсць супрацоўнікаў калоніі. Марыя схуднела да 42-га ці 44-га памеру. Яе чорныя валасы адраслі да стрыжкі карэ. Марыя ўсміхаецца, перадала крыніцу Hrodna.life.

Марыя Калеснікава ў зале суда (06.09.2021). Фота: Viktor Tolochko / SNA / imago images

Таксама крыніца сцвярджае, што ёсць факты, калі палітвязняў у ПК № 4 наўмысна заражаюць каростай праз іншых зняволеных. Медыкі калоніі называюць яе «алергіяй».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025