Штучны інтэлект. Фота: pixabay.com
AI-сістэму абслугоўвання пацыентаў прыёмнага аддзялення плануюць выкарыстоўваць у бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў Гродне. Для стварэння праграмна-апаратнага комплексу і ўкаранення яго ў працу шукаюць выканаўцу.
Сістэма дазволіць арганізаваць адзіную чаргу кіравання патокам пацыентаў і аўтаматызаваць працэс іх абслугоўвання пры шпіталізацыі.
У выніку чакаецца, што пацыенты будуць менш чакаць, на медперсанал знізіцца нагрузка, а дакладнасць дыягназаў падвысіцца. Таксама павінна павысіцца прапускная здольнасць прыёмнага аддзялення — за той жа час можна будзе абслугоўваць больш пацыентаў.
AI сістэма ўключае:
Для пацыентаў з’явяцца кіёскі самаабслугоўвання — панэльныя ПК з сэнсарнымі экранамі, друкаркамі для друку талонаў з магчымасцю падлучэння сканараў дакументаў. Для бяспекі будзе выкарыстоўвацца шматузроўневая сістэма праверкі сапраўднасці з выкарыстаннем пароляў і/або біяметрыі і рэзервовае капіраванне. Персанал навучаць усім гэтым карыстацца.
У перспектыве хочуць распрацоўваць новыя модулі для інтэграцыі з перадавымі медыцынскімі тэхналогіямі - тэлемедыцынай і разумнымі медыцынскімі прыладамі.
Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі Гродна правяла запыт цэнавых прапаноў. На сістэму з уласных сродкаў выдаткуюць 45 000 рублёў. Пастаўкай зоймуцца c 22 студзеня па 21 сакавіка 2024 года.
Паступіла адна прапанова — ад ТАА «ВОТКЛІК». Яго і прызналі пераможцам.
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…