Медык. Ілюстрацыйнае фота unplash.com
26 і 27 снежня ў судзе Навагрудскага раёна прайшлі па два суды над медыкамі і супрацоўнікамі медыцынскіх устаноў. Яшчэ двух супрацоўнікаў аштрафавалі цягам месяца. Прычынай сталі «экстрэмісцкія» лагатыпы беларускіх медыя ў Instagram.
У канцы снежня судзілі чатырох супрацоўнікаў «УЗ» — верагодна, гаворка ідзе пра ўстанову аховы здароўя. Судзілі кухара, санітарку і двух медсясцёр.
За распаўсюд лагатыпа рэсурсу Zerkalo.io у Instagram кухара аштрафавалі на 20 базавых велічынь (740 рублёў) з канфіскацыяй мабільнага тэлефона. За тое ж медсястра атрымала штраф у 15 базавых велічынь (555 рублёў) з канфіскацыяй.
Санітарку і маці непаўналетняга дзіцяці за лагатып у Instagram аштрафавалі на 15 базавых велічынь (555 рублёў) з канфіскацыяй, яшчэ адну медсястру — на 20 базавых велічынь (740 рублёў) з канфіскацыяй за тры лагатыпы, у тым ліку «nexta_tv».
19 снежня за лагатыпы ў Instagram супрацоўніка УАЗ аштрафавалі на 15 базавых адзінак (555 рублёў) з канфіскацыяй, 15 снежня — медсястру на 20 базавых адзінак (740 рублёў) з канфіскацыяй за распаўсюд лагатыпаў «Белсат» і Zerkalo.io у Instagram. Іх профілі былі адкрытымі.
Чытайце таксама:
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…