Навіны

У Гродне ліквідуюць лідскі фонд, які дапамагаў дзецям з парушэннем развіцця

Мясцовы фонд рэгіянальнага сацыяльнага развіцця і дапамогі «Пад белымі крыламі» будуць ліквідаваць у Гродзенскім абласным судзе. Істцом аб ліквідацыі выступае сузаснавальнік фонду Таццяна Каранюк. У свой час ён стаў пераможцам конкурсу ініцыятыў па развіцці прадпрымальніцтва ў рамках праекта ЕС-ПРААН.

Пасяджэнне прызначанае на 26 студзеня. Суддзя — Юрый Карэцкі.

Фонд дзейнічаў з 2020 года. Адна з яго ініцыятыў — «Крылы надзеі» — мела на ўвазе ўкараненне сістэмы ранняй дыягностыкі парушэнняў развіцця ў дзяцей. Для гэтага планавалі адкрыць медыцынскі цэнтр з неабходным абсталяваннем. Дзяржпрэса адзначала, што такі цэнтр будзе неабходным жыхарам Лідскага раёна, які не могуць прайсці абследаванне ў буйных гарадах Беларусі.

У арганізацыі рабілі вырабы карэкцыйна развіваючага прызначэння з дрэва і дапамагалі дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з выкарыстаннем інавацыйных тэхналогій. Пры гэтым яны стварылі больш за 10 працоўных месцаў.

Фонд працаваў разам з лагапедычным цэнтрам «Эдэльвейс». Іх прапанова ў 2021 годзе ў партнёрстве стала пераможцам конкурсу ініцыятыў па развіцці прадпрымальніцтва ў рамках праекта ЕС-ПРААН «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які фінансаваўся Еўрапейскім Саюзам і рэалізоўваўся Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Чытайце таксама: Улада ліквідавала арганізацыі, якія дапамагалі уязвімым. Іх месца не зойме дзяржава і бізнес

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025