Вольга Бондарава. Крыніца: Instagram ola_bondreva
Праўладная і прарасейская актывістка Вольга Бондарава з Гродна вырашыла заняцца палітычнай кар’ерай. Яна балатуецца на выбары ў дэпутаты гарадской рады ад Камуністычнай партыі. Праўда, не ў Гродне, а ў Менску.
Вольга Бондарава балатуецца па Шугаеўскай выбарчай акрузе № 57 у мікрараёне Уручча. У дэпутаты гарадской рады яна вылучаецца ад Камуністычнай партыі Беларусі як яе сябра, без збору подпісаў. У графе пра дзейнасць яна фігуруе як студэнтка педуніверсітэта.
Скрыншот спісу апублікаваў праўладны прапагандыст і былы палітэмігрант Ілля Бягун. Ён не падтрымлівае дзейнасць Бондаравай і побач са скрыншотам змясціў фота героя аповесці Міхаіла Булгакава «Сабакава сэрца» Шарыкава.
Вольга Бондарава — праўладная актывістка з Гродна, раней судзімая за кантрабанду цыгарэт у Польшчу. Называе сябе «інфаспецназаўкай». Актыўна змагаецца з усімі, хто выступаў супраць рэжыму, а таксама з кнігамі, мастакамі, гістарычнымі асобамі, лацінкай, помнікамі і нават монстрамі. З верасня 2022 — студэнтка педуніверсітэта па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура». Некаторыя яе захады асудзілі нават дэпутат Ігар Марзалюк і намесніца кіраўніка гродзенскага абласнога аддзялення партыі «Белая Русь» Святлана Вараніца.Варяница.
Альтэрнатыва для выбаршчыкаў у гэтай акрузе — беспартыйны ідэолаг воінскай часці 3214 (спецназ МУС) Міхаіл Адамчык і намеснік дырэктара гімназіі № 38 па выхаваўчай працы Святлана Пазняк з нядаўна зарэгістраванай партыі «Белая Русь». Абодва яны вылучаюцца на аснове збору подпісаў і ад сваіх працоўных калектываў.
Адзіны дзень галасавання для выбараў у мясцовыя саветы дэпутатаў і ў Палату прадстаўнікоў прызначаны на 25 лютага.
Чытайце таксама:
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…