Фота iStock
У Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце ў Мінску адкрываюць спецыяльнасць «Праектаванне, будаўніцтва, эксплуатацыя беспілотных сістэм». Пры гэтым у прыватным жыцці дронамі карыстацца стала практычна немагчыма.
У Беларусі зараз функцыянуюць 15 кампаній, якія вырабляюць беспілотныя лятальныя апараты. «Беспілотныя тэхналогіі з выкарыстаннем штучнага інтэлекту выкарыстоўваюцца для прадухілення лясных пажараў, ацэнкі стану ляснога фонду, у землеўпарадкаванні, для вывучэння стану ліній электраперадач, трубаправодаў, стану дарог і гэтак далей», — адзначыў рэктар БДТУ Ігар Войтаў.
Апошнія чатыры гады спецыялістаў у гэтай галіне БДТУ рыхтуе ў межах павышэння кваліфікацыі. Па словах рэктара, навучанне карыстаецца вялікім попытам. Да адкрыцця профільнай спецыяльнасці для атрымання вышэйшай адукацыі рыхтаваліся тры гады. Для паступлення на новую спецыяльнасць абітурыентам спатрэбіцца фізіка і матэматыка. Першы набор будзе ўжо ў 2024 годзе.
Праграму навучання на першым этапе будуць рыхтаваць з метадычнай дапамогай расійскіх ВНУ: Казанскага Нацыянальнага даследчага тэхнічнага ўніверсітэта імя А.М. Тупалева і Маскоўскага авіяцыйнага інстытута. У сакавіку-красавіку БДТУ плануе Міжнародны моладзевы форум па беспілотнай тэхніцы. На ім прадэманструюць прымяненне беспілотнай тэхнікі ў грамадзянскай сферы. Форум правядуць сумесна з пасольствам Расіі і прадстаўніцтвам Россупрацоўніцтва ў Беларусі.
Адна з самых распаўсюджаных сфер прымянення беспілотнікаў - здымка з паветра — для прыватных асоб у 2023 годзе амаль памерла. Новыя правілы здымкі з дрону ў Беларусі, якія з’явіліся ў чэрвені 2023 года, змены ў Паветраны кодэкс Беларусі і ўказ Лукашэнкі ад 25 верасня «Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў» фактычна забаранілі выкарыстанне дронов звычайнымі людзмі:
Перад уласна здымкай трэба:
Зняты матэрыял на DVD-дыску трэба адправіць поштай у адрас Генеральнага штаба ВСРБ для праверкі яго спецыяльнай камісіяй на прадмет наяўнасці матэрыялаў абмежаваных або забароненых да распаўсюджвання. Толькі пасля гэтага знятае можна публікаваць.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…