Новый суши-бар "Тунец" готовится к открытию. Фото: "Туси в Гродно"
Установу рыхтуюць да адкрыцця на Карла Маркса, 10/1. Раней там было кітайскае кафэ «Юань», да гэтага — адна з першых у Гродне піцэрый з дастаўкай «Go-Go Pizza». У меню — больш за восемдзясят відаў ролаў.
Папярэдне дастаўка будзе даступная ўжо з 16 студзеня, а афіцыйнае адкрыццё «Тунца» плануюць да выхадных 20−21 студзеня, піша Telegram-канал «Туси в Гродно».
«Інтэр'ер пакуль уладкоўваем, для спакойных і ўтульных вечароў у коле блізкіх», — распавяла каналу ўладальніца ўстановы.
У новай установе будзе шмат акцый. Напрыклад, «шчаслівыя гадзіны» з 11.00 да 16.00, калі на пэўныя сэты будзе зніжка 50%, бонусы для пастаянных кліентаў і зніжкі 15% для імяніннікаў.
Сушы-бар будзе адкрыты штодня, з 11.00 да 23.00.
«Тунец» пакуль займае толькі левую частку памяшкання. Да яго менш за год там знаходзілася кафэ з кітайскай кухняй «Юань», а яшчэ раней — адна з першых у Гродна піцэрый з дастаўкай «Go-Go Pizza», «Кальянная № 1» і папулярны 20 гадоў таму бар «Містэр Твістар».
У меню сушы-бара «Тунец» — 11 відаў сушы, 40 відаў класічных ролаў, 26 відаў цёплых, дзевяць — міні-ролаў, шэсць — у выглядзе сэндвічаў, 13 відаў кета-ролаў (без рысу). Таксама ўстанова прапануе ўжо падабраныя цёплыя, халодныя і мікс наборы ролаў.
Акрамя ролаў і сушы, можна абраць з сямі варыянтаў вока, ёсць 10 відаў покэ (салатаў), чатыры варыянты супу міса. Прапануюць таксама піцы, нагетсы, бульбу-фры, крабаў-фры, смажаныя крэветкі і ролы ў тэмпуры. Асобна вынесены прапановы для вегетарыянцаў. Па жаданні можна дадаць тапінгі: класічныя соевая падліўка, васабі і імбір, а таксама соусы шрырача, арэхавы, тэрыякі, унагі, спайсі, часнычны, сырны і іншыя.
«Тунец» — франшыза сеткі рэстаранаў са службай дастаўкі, прадстаўленая ў Расіі і Беларусі. Ёй належыць 100 франчайзі і больш за 130 сушы-бараў. Адзіная пакуль кропка гэтай франшызы з’явілася ў Гродне ў канцы 2023 года на Кляцкова, 15А. Там зараз можна толькі зрабіць замову.
Чытайце таксама: Беларусы за мяжой гатуюць нацыянальныя стравы: топ-5 рецэптаў ад шэф-кухараў да святаў
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…