На сайце petitions.by змясцілі петыцыю ў адрас Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў з просьбай зрабіць ільготны або бясплатны праезд у грамадскім транспарце для студэнтаў-очнікаў. Аўтары петыцыі адзначаюць, што студэнты дзённай формы навучання не могуць працаваць на поўную стаўку, а значыць, ім патрэбны льготы. Такія ж петыцыі адпраўлялі чыноўнікам і ў іншых абласцях.
Тое, што для студэнтаў вочных (дзённых) аддзяленняў гродзенскіх ВНУ няма льгот на праезд у грамадскім транспарце, — вялікая праблема, лічаць аўтары. «Вучачыся на вочным аддзяленні ВНУ, студэнт не можа працаваць наогул ці на поўную стаўку. Пры гэтым выдаткі маладых людзей на харчаванне, пражыванне (часта гэта менавіта арэнда), адзенне і набыццё матэрыялаў і літаратуры для вучобы ў сярэднім можа быць вышэйшым, чым у грамадзян, якія маюць наладжаны побыт і стабільны даход», — тлумачаць у петыцыі.
Чыноўнікам прыводзяць у прыклад тое, што навучэнцы школ і каледжаў у Мінску маюць права нават не на льготы, а на бясплатны праезд. Дадатковая сацыяльная падтрымка студэнтаў дапаможа створыць лепшыя ўмовы для атрымання адукацыі, і так павялічыць колькасць новых маладых спецыялістаў, лічаць аўтары. Яны просяць чыноўнікаў зрабіць для студэнтаў-очнікаў у Гродне права на бясплатны праезд або 50% зніжку.
Петыцыю ўжо накіравалі адрасату. Адказ павінны прыйсці да 11 лютага.
Аналагічныя петыцыі - пра ільготны праезд для студэнтаў вочных аддзяленняў вну — накіроўвалі ў канцы мінулага — пачатку гэтага года таксама ў Віцебскі, Гомельскі і Мінскі абласныя саветы дэпутатаў і ў Магілёўскі і Брэстскі аблвыканкамы. Віцебскія дэпутаты перанакіраваў петыцыю ў галоўнае ўпраўленне па адукацыі Віцебскага аблвыканкама. Там жа адказалі, што ў навучэнцаў сярэдніх і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і так ёсць права на бясплатны праезд да месца вучобы з 1 верасня да 30 чэрвеня.
А вось студэнты ВНУ для аплаты праезду могуць папрасіць матэрыяльную дапамогу ў кіраўніка ўстановы адукацыі. Для гэтага трэба напісаць заяву праз камісію па матэрыяльнай дапамозе. З адказу вынікае, што даваць студэнтам ільготныя на праезд віцебскія чыноўнікі не збіраюцца.
У Гомелі дэпутаты перанакіравалі петыцыю ў галоўнае ўпраўленне ЖКГ Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта. Адказу адтуль пакуль няма. Ад магілёўскіх чыноўнікаў таксама яшчэ няма адказу. Яго, як і ў Гродне, чакаюць да 11 лютага. На брэсцкую і мінскую петыцыі адказы павінны прыйсці да 9 лютага.
У 2021 годзе гродзенскія гарадскія актывісты заступаліся за школьнікаў — прасілі захаваць ім бясплатны праезд і на летні перыяд. Улетку дзеці карыстаюцца грамадскім транспартам не менш актыўна, чым падчас вучобы, але часта не плацяць за яго, тлумачылі яны. У прыклад прыводзілі Мінск, дзе гарадскі Савет дэпутатаў зрабіў бясплатным праезд для школьнікаў у грамадскім транспарце круглы год. У Гродне паводле рашэння Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў з 2017 года такая магчымасць ёсць толькі з 1 верасня па 30 чэрвеня. Права дадаткова падтрымліваць навучэнцаў пры праездзе ў грамадскім транспарце ёсць менавіта ў абласных Саветаў дэпутатаў.
Чытайце таксама: На 13 удзельнікаў - 14 кандыдатаў. Хто ідзе ў дэпутаты па Гродзенскай вобласці - знаёмых асоб мала
Раней у Беларусі навучэнцы, студэнты, ветэраны працы ездзілі ў грамадскім транспарце з 50% ільготай, а былыя вязні канцлагераў і чарнобыльцы — бясплатна. У 2007 годзе гэтыя і многія іншыя ільготы адмянілі.
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…