Гродзенскія чыноўнікі збіраюцца пракласці новую лыжню і заліць больш каткоў. А яшчэ зразумелі, што гродзенцам патрэбная цюбінгавая траса бліжэй, чым у Каробчыцах — і вырашылі яе збудаваць. Толькі не гэтай зімой.
Больш за ўсё просьбаў ад гродзенцаў звязана менавіта з рухомымі відамі актыўнасцяў на вуліцы, падзяліліся на «Гродно Плюс».
Зараз у Гродне заліта 11 каткоў. Новую пляцоўку залілі на бульвары Ленінскага камсамола, 19. Колькасць каткоў павялічаць яшчэ, паабяцаў намеснік начальніка аддзела спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама Дзмітрый Брычак.
Больш стане і пракладзеных лыжных трасаў. Зараз у горадзе іх 15, плюс ёсць лыжня ў лесапарку Пышкі. Яшчэ адну ўлады збіраюцца пракласці ў Румлёва — аб гэтым просяць жыхары.
«У гэтым годзе востра стаіць неабходнасць цюбінга, — заявіў Дзмітрый Брычак журналістам. — У сувязі з гэтым распрацоўваецца пытанне пабудовы ў горадзе спецыялізаванай трасы для цюбінга ў самым размяшчэнні горада. На дадзены момант такой трасы няма. Спадзяемся, у наступным годзе і ў горадзе Гродна, дзесьці бліжэй да цэнтра траса».
Падобна, службоўцы задумаліся аб уладкаванні трасы ў горадзе пасля нядаўняга выпадку з шасцігадовай дзяўчынкай. Дзіця каталася на цюбінгу на горцы з трамплінамі ў Альшанцы і ўпала. Вынікам стала адкрытая чэрапна-мазгавая траўма, удар галаўнога мозгу, пералом костак зводу чэрапа і іншыя пашкоджанні. Дзяўчынку выратавалі, а горку прызналі небяспечнай і засыпалі пяском з соллю. «На кантролі і іншыя неабсталяваныя горкі», — падзяліліся на «Гродна Плюс». Гэта значыць, усе — абсталяваная цюбінгавая траса ёсць толькі ў «Каробчыцкім Алімпе» за горадам.
За гэты зімовы сезон толькі да 8 студзеня 50 дзяцей паступілі ў траўмапункт абласной клінічнай дзіцячай бальніцы пасля катання з горак. Але праблема з цюбінгамі з’явілася не сёлета, як сказаў чыноўнік. Так, у 2019 годзе з-за катання на цюбінгу ў Магілёве загінуў 24-гадовы хлопец, трое патрапілі ў рэанімацыю ў Мінску. Цюбінг небяспечны тым, што калі пачынае круціцца, пасажыр страчвае арыентацыю ў прасторы, а саскочыць у час руху амаль немагчыма.
«Горад мог не толькі блакаваць небяспечныя горкі (з трамплінамі, з праездамі для аўтамабіляў унізе і г. д.). Як варыянт, у кожным мікрараёне можна арганізаваць бяспечную зону: адзначаць яе, прыбіраць перашкоды, сачыць за яе станам (як гэта зроблена ў Каробчыцах)», — прапануюць аўтары канала Urban Hrodna.
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…