Навіны

У Гродне і раёне шукаюць дырэктараў і намеснікаў: вось якія заробкі гатовыя плаціць начальнікам

Дырэктараў ці намеснікаў шукаюць у прыкладна дзесяці гродзенскіх фірмах і арганізацыях. На аб’явы, размешчаныя на сайце Дзяржаўнай службы занятасці, звярнула ўвагу «Газета Слонімская». Пры гэтым заробкі ў кіраўнікоў вельмі розныя. Начальнік у Гродне можа атрымліваць ад сціплых 600 рублёў да нядрэнных 3500 рублёў.

Зарплата начальніка ў Гродне: больш за ўсё заплацяць у страхаванні, на шклозаводзе і мясакамбінаце

«Белэксімгарант» шукае дырэктара філіяла ў Гродзенскай вобласці. Суіскальнік павінен мець вышэйшую адукацыю, досвед працы ў страхаванні вельмі пажаданы. Абяцаюць зарплату — 3000 — 3500 руб.

Намесніку дырэктара ў «ГМК-Рытэйл» — структурным падраздзяленні «Гродзенскага мясакамбіната», якое аб’ядноўвае яго фірмовыя крамы — абяцаюць заробак 1950 — 2400 руб. Для гэтай вакансіі патрэбна вышэйшая адукацыя, досвед працы не менш за 5 гадоў і хоць які-небудзь досвед у гандлі. Праўда, у працадаўцы ўжо ёсць кандыдатура на гэтае месца.

Кандыдатура намесніка генеральнага дырэктара па вытворчасці ўжо праходзіць узгадненне і на ААТ «Гродзенскі шклозавод». Там таксама неабходна вышэйшая адукацыя і досвед працы ад 5 гадоў. Зарплата складае 2000 — 2500 руб.

Глядзіце таксама: У Гродзенскі аблвыканкам шукаюць прыбіральшчыкаў, слесара і сісадміна. Вось якія заробкі ім гатовы плаціць

Сацыяльнае абслугоўванне і медцэнтр — ад 1100 да 1800 рублёў

Намеснік дырэктара патрэбны ў Гродзенскім раённым тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Рабочае месца знаходзіцца ў Гродзенскім райвыканкаме на вул. Горкага, 72А, але намесніку падпарадкаваны сацыяльныя пункты на месцах у Скідзелі, Індуры, Абухаве, Сапоцкіне і іншых месцах раёна. Так што, верагодна, часам давядзецца паездзіць.

Вакансія даволі свежая, бо яшчэ ў снежні 2023 года намесніцай дырэктара ў цэнтры была Алена Генадзеўна Максімчык. Кандыдат, які зойме яе месца, павінен мець вышэйшую адукацыю і досвед працы на кіруючых пасадах ад 3 гадоў. Зарплата — 1659,05 — 1800 руб.

Дырэктара возьме на працу прыватны медцэнтр «ОртоМед». Патрэбны не проста менеджар, але яшчэ і лекар. Суіскальніку трэба мець: вышэйшую медыцынскую адукацыю, першую або вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, стаж работы на пасадзе ўрача ад 5 гадоў, перападрыхтоўку па арганізацыі аховы здароўя (магчыма за кошт прадпрыемства ў першыя 2 гады работы).
Таксама патрабуецца веданне камп’ютара на базавым узроўні, уменне працаваць з людзьмі, камунікабельнасць, ветлівасць, цярплівасць, акуратнасць, прыстойнасць. Заробак — 1100−1200 руб.

Дзе дырэктару ці намесніку заплацяць да 1000 рублёў

ТАА «Універмаг «Брат» — зусім новая фірма, зарэгістраваная на адрас гродзенскага аўтавакзала — шукае дырэктара з вышэйшай адукацыяй. Фірма займаецца аптовым гандлем. Абяцаюць зарплату — 1000 руб.

ТАА «Выгадныя пакупкі» таксама шукае дырэктара. Сярод яго абавязкаў будзе праца з пастаўшчыкамі з Узбекістана, Кітая і Расіі. Зарплата — 1000 руб.

Намеснік дырэктара па гаспадарчай рабоце патрэбны ў СШ № 19 у Гродне. Заробак — 700−1000 руб.

У ТАА «МурадФУД» — дастаўку сушы і піцы ў Гродна пад брэндам SushiLove — шукаюць дырэктара з вышэйшай адукацыяй і стажам ад аднаго года. Зарплата начальніка — 800 руб.

Менш за ўсё гатовы заплаціць намесніку дырэктара па культурна-масавай рабоце ў Гродзенскім раённым культурна-інфармацыйным цэнтры. Заробак там — 626−800 руб.

Начальнікі атрымліваюць ніжэй за сярэдні заробак па Гродне?

Хоць гэтыя вакансіі і прадугледжваюць працу дырэктарам ці намеснікам, яны прапануюць заробак ніжэйшы за сярэдні па Гродне і вобласці. Выключэнне — тры вакансіі на буйных прадпрыемствах.

У лістападзе 2023 года намінальная налічаная сярэдняя зарплата ў Гродне склала 1991,1 рубля. У Гродзенскай вобласці - 1783,9 рубля.

Гэта заробкі да выплаты падаткаў і страхавых унёскаў. Гэта значыць, на рукі работнік атрымлівае менш — трэба адняць 13% падаходнага падатку і 1% узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

Падзяліцца
Меткі: грошыпраца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025