Эквадор — асноўны пастаўшчык бананаў у Беларусь. Узброеныя хваляванні там могуць паўплываць на пастаўкі. Бананы не знікнуць з Беларусі, а вось цана можа вырасці на 20%, лічаць эксперты.
Гэта вынікае з лічбаў, апублікаваных Белстатом па 2020 і 2021 гадах. Так, у 2021 годзе з Эквадора прывезлі каля 34,2 тыс. тон бананаў - амаль палову ўсяго імпарту гэтай садавіны з розных краін (усяго ўвезлі каля 75 тыс. тон бананаў). Сітуацыя з таго часу не змянілася, піша Office Life, спасылаючыся на практыкаў рынку. Эквадор па-ранейшаму асноўны пастаўшчык бананаў у Беларусь. Эквадорскія бананы лічаць аднымі з найлепшых: буйныя, добра выглядаюць і захоўваюцца. Суадносіны кошту і якасці выгодныя. З Эквадора ў Беларусь бананы дабіраюцца каля месяца — праз парты ў Расіі ці Бельгіі, Галандыі і Германіі.
Праз абвастрэнне грамадскай сітуацыі расійскіх імпарцёраў ужо папярэдзілі аб магчымых праблемах з пастаўкамі бананаў з Эквадора. На фоне панікі ў краіне некаторыя вытворцы прыпынілі збор пладоў, парты часова зачыненыя.
«Могуць узнікнуць перашкоды ў адгрузцы ў самім Эквадоры, — папярэджвае начальнік аддзела закупкі кампаніі-імпарцёра „Фрутрэал“ Андрэй Думпа. — Калі скароціцца аб’ём экспарту, то павысіцца кошт. Аднак больш чым на 20% кошт не павінны вырасці. На рынку ёсць канкурэнцыя як з боку вытворцаў з іншых краін, так і сярод тавараў-аналагаў».
Эквадор таксама з’яўляецца буйным вытворцам кавы, але яе пастаўкі ў Беларусь адтуль не такія вялікія, таму сур’ёзных зменаў на беларускім рынку не будзе.
Сітуацыя ў Эквадоры абвастрылася праз бунт, які ўзняла наркамафія. З эквадорскай турмы знік лідэр злачыннай групоўкі, якую таксама падазраюць у забойстве кандыдата ў прэзідэнты. Новы прэзідэнт аб’явіў у краіне надзвычайнае становішча, мафія ўзбунтавалася. Быў абвешчаны «ўнутраны ўзброены канфлікт», а 22 мафіёзныя групоўкі прэзідэнт прызнаў тэрарыстычнымі арганізацыямі. Мафія захапіла тэлеканал у прамым эфіры, нападае на паліцыю і вайскоўцаў, падпальвае машыны. У турмах пачаліся бунты зняволеных. МЗС Беларусі заклікае беларусаў не ездіць туды.
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…