Святаслаў Савіцкі. Крыніца фота: Універсітэцкая клініка
Кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт Святаслаў Эдуардавіч Савіцкі пайшоў з жыцця 11 студзеня, на 62 годзе жыцця. Ён кіраваў абласной бальніцай 10 гадоў, а ў медыцыне адпрацаваў амаль 40 гадоў.
Святаслаў Савіцкі нарадзіўся ў 1962 годзе ў вёсцы Харужава Ваўкавыскага раёна. У 1985 годзе скончыў лячэбны факультэт Гродзенскага медыцынскага інстытута. На пасадзе галоўнага лекара Гродзенскага абласнога шпіталя (цяпер — Універсітэцкая клініка) працаваў з 2002 па 2012 год.
У гэты час у Гродне ўпершыню правялі аперацыю па трансплантацыі ныркі і адкрылі аддзяленне рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі для анкалагічных пацыентаў, піша «Вечерний Гродно». З лютага 2014 года выкладаў у Гродзенскім медыцынскім універсітэце на кафедры ўнутраных хвароб. Ва Універсітэцкай клініцы працаваў алерголагам-імунолагам. Кансультаваў таксама ў прыватнай клініцы «Лодэ» як алерголаг. Яго стаж у медыцыне склаў амаль 40 гадоў. Аўтар 52 навуковых прац, дзвюх манаграфій і аднаго вынаходніцтва.
«Гэты чалавек быў не толькі таленавітым кіраўніком, але і выдатным чалавекам, які заўсёды быў гатовы дапамагчы і падтрымаць сваіх калег. Яго прафесіяналізм і адданасць справе былі неацэнныя для нашай клінікі», — напісалі ў канале Універсітэцкай клінікі.
У 2019 годзе Святаслаў Савіцкі атрымаў 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму без канфіскацыі маёмасці за незаконнае налічэнне прэмій супрацоўнікам. Першапачаткова яго збіраліся судзіць за выбух газу на тэрыторыі шпіталя. Выбух адбыўся ў ліпені 2013 года, тады памерлі двое працоўных. Справу завялі ў студзені 2014 года, да суда яна дайшла ў верасні 2018 года.
Савіцкі не адказваў за выбух, бо да моманту суда выйшаў пяцігадовы тэрмін даўніны. Сваю віну ў гэтай частцы ён прызнаў. Па гэтым артыкуле яму пагражала да 10 гадоў пазбаўлення волі.
У выніку Савіцкаму прысудзілі 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму і ўзялі пад варту ў зале суда за тое, што ён незаконна налічваў прэміі кіруючым супрацоўнікам (ч. 2 арт. 424 Крымінальнага кодэкса Беларусі - «Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі»). Савіцкага абвінавацілі ў тым, што ён не выконваў мясцовы загад № 391 упраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама. Ён жа казаў, што падпарадкоўваўся не абласному, а нацыянальнаму нарматыўнаму акту — загаду № 299 ад Міністэрства аховы здароўя.
Святаслаў Савіцкі выйшаў на волю ў 2021 годзе, магчыма, паводле ўмоўна-датэрміновага вызвалення.
Чытайце таксама:
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…