Ілюстратыўнае фота - рэндары Harat’s pub у Гродне. Фото: Instagram заведения
У Гродне за перавышэнні шуму ноччу аштрафавалі кіраўніка бара на вул. Карла Маркса. Ён перашкаджаў жыхарам кватэры па суседстве. Верагодна, гаворка ідзе пра «Harats Pub» і іх уладальніка ТАА «Экоупак». Кіраўнік атрымаў штраф у тры базавыя велічыні (111 рублёў).
Улады вырашылі пракантраляваць выкананне прадпісання аб ліквідацыі парушэнняў. Аказалася, што з з 23.40 па 01.50 бар сваім шумам пагаршае ўмовы пражывання жыхароў адной з кватэр на гэтай вуліцы. Узровень гуку ноччу перавысіў дапушчальныя значэнні паказчыкаў гігіенічнага нарматыву. Гэта паказалі лабараторныя вымярэння.
А значыць, бар не выконвае паказанні бяспекі і бясшкоднасці шумавы ўздзеяння на чалавека.
Па арт. 24.1 КаАП кіраўніка аштрафавалі ў судзе Ленінскага раёна Гродна. Кіраўнік дапусціў невыкананне прадпісання аб ліквідацыі парушэнняў - значыць, скаргі на шум паступаюць не першы раз. Ён прызнаў віну часткова.
Чытайце таксама:
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…