Кватэра на Пушкіна. Фота: "Бугриэлт"
У Гродне можна купіць трохпакаёвую кватэру на Пушкіна. Пасля продажу ў ёй застаецца ўся мэбля і тэхніка. У зале — стыльны рамонт, сцяна пад дрэва і адкрытыя бэлькі на столі.
Кватэра размешчана на апошнім паверсе 9-павярхоўкі на «новай Пушкіна» ў доме 2006 года пабудовы. Агульная плошча — 82,3 кв. м. Вокны — шклопакеты, уваходныя дзверы — металічныя, на падлозе — ламінат. Санвузел — раздзельны.
На кухні застаецца тэхніка: выцяжка, пліта, мікрахвалеўка і духоўка. Мэбля і падлога чорнага колеру, а плітка — з асіметрычным узорам. У зале — сцяна, зробленая пад дрэва, бэлькі на столі і мінімалістычны паліцы. Таксама там ёсць мяккі куток і дываны пад нагамі. У пакоях ёсць спальныя месцы і досыць месца для захоўвання, у тым ліку — пад ложкам.
Сцены ў розных месцах кватэры ўпрыгожаны роспісам, у спальні — ляпнінай.
Ёсць вялікая функцыянальная гардэробная і зашклёная лоджыя. Кватэра цёплая, сцвярджаюць прадаўцы.
Кошт — $ 75 000.
Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: купіць кватэру з печчу ў стогадовым драўляным доме ў Новым свеце
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…