Навіны

У цэнтры Гродна адкрыўся яшчэ адзін караоке-бар: там можна і заспяваць, і пад’есці

На вуліцы Маставой, 31 у Гродне адкрылі караоке-бар «Эхо». Уладальнікі абяцаюць скарыць гасцей інтэр'ерам, якасным гукам і кухняй.

Караоке-бар «Эхо». Крыніца: Instagram/echo_grodno

Караоке-бар адкрылі ў снежні 2023 года на месцы ранейшага бара «Гранат», які мінулым летам змяніў уласнікаў. Ва ўстанове можна не толькі паспяваць, але і паесці - працуе паўнавартасная кухня і бар.

Караоке-бар «Эхо». Крыніца: Instagram/echo_grodno

Установа працуе:

аўторак — чацвер, нядзеля: 18:00 — 03:00
пятніца — субота: 18:00 — 06:00

Забраніраваць столік можна па тэлефоне: +375 298 884 447

Што ёсць у меню караоке-бара «Эхо»

У меню бара ёсць халодныя і гарачыя закускі, салаты, паста, мяса, а таксама гарніры і дэсерты.

Закускі каштуюць ад 15 да 45 рублёў. Напрыклад, карпача з ялавічыны — 22 рублі, дранікі - 20 рублёў, запечаны камамбер з вінаградным фламбэ і мёдам — 22 рублі. Паста карбанара каштуе 21 рубель, а з цялячымі шчочкамі - 24 рублі.

Страва ў караоке-бары «Эхо». Крыніца: Instagram/echo_grodno

Мясныя стравы — ад 26 да 34 рублёў. Стэйк з ялавічыны — 32 рублі, курыная грудка — 26 рублёў.

На дэсерт можна замовіць «Птушынае малако» за 10 рублёў альбо алкагольнае марозіва. «Нейкі торт» прапануюць за 10 рублёў.

Дзе ў Гродне яшчэ можна заспяваць у караоке

Са снежня 2022 года ў Гродне працуе караоке-гастрапаб «Место». Ён размяшчаецца на вуліцы Будзёнага, 48 на месцы гастрабара «Артефакт», які закрылі ў канцы 2021 года.

Таксама ў снежні 2022 года ў Гродне адкрылі караое-бар Glory Hall. Установа пазіцыянуе сябе як незвычайнае спалучэнне рэстарана, бара і караоке.

У пачатку снежня 2023 года ў Гродне адкрылі караоке-клуб Misteria. Ён працуе ў рэстаране Munterra на вуліцы Савецкай, 31 — на месцы былой піцэрыі «Рэтра-піца».

Таксама ў Гродне паспяваць у караоке можна ва ўстановах «БарДо» на вуліцы Студэнцкай, 2, «Фанэра» на Перамогі, 32 і «Маэстро» на Савецкай, 9.

Чытайце таксама: У цэнтры Гродна адкрыўся новы караоке-клуб — з ежай і кальянамі

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025