На вуліцы Маставой, 31 у Гродне адкрылі караоке-бар «Эхо». Уладальнікі абяцаюць скарыць гасцей інтэр'ерам, якасным гукам і кухняй.
Караоке-бар адкрылі ў снежні 2023 года на месцы ранейшага бара «Гранат», які мінулым летам змяніў уласнікаў. Ва ўстанове можна не толькі паспяваць, але і паесці - працуе паўнавартасная кухня і бар.
Установа працуе:
аўторак — чацвер, нядзеля: 18:00 — 03:00
пятніца — субота: 18:00 — 06:00
Забраніраваць столік можна па тэлефоне: +375 298 884 447
Што ёсць у меню караоке-бара «Эхо»
У меню бара ёсць халодныя і гарачыя закускі, салаты, паста, мяса, а таксама гарніры і дэсерты.
Закускі каштуюць ад 15 да 45 рублёў. Напрыклад, карпача з ялавічыны — 22 рублі, дранікі - 20 рублёў, запечаны камамбер з вінаградным фламбэ і мёдам — 22 рублі. Паста карбанара каштуе 21 рубель, а з цялячымі шчочкамі - 24 рублі.
Мясныя стравы — ад 26 да 34 рублёў. Стэйк з ялавічыны — 32 рублі, курыная грудка — 26 рублёў.
На дэсерт можна замовіць «Птушынае малако» за 10 рублёў альбо алкагольнае марозіва. «Нейкі торт» прапануюць за 10 рублёў.
Дзе ў Гродне яшчэ можна заспяваць у караоке
Са снежня 2022 года ў Гродне працуе караоке-гастрапаб «Место». Ён размяшчаецца на вуліцы Будзёнага, 48 на месцы гастрабара «Артефакт», які закрылі ў канцы 2021 года.
Таксама ў снежні 2022 года ў Гродне адкрылі караое-бар Glory Hall. Установа пазіцыянуе сябе як незвычайнае спалучэнне рэстарана, бара і караоке.
У пачатку снежня 2023 года ў Гродне адкрылі караоке-клуб Misteria. Ён працуе ў рэстаране Munterra на вуліцы Савецкай, 31 — на месцы былой піцэрыі «Рэтра-піца».
Таксама ў Гродне паспяваць у караоке можна ва ўстановах «БарДо» на вуліцы Студэнцкай, 2, «Фанэра» на Перамогі, 32 і «Маэстро» на Савецкай, 9.
Чытайце таксама: У цэнтры Гродна адкрыўся новы караоке-клуб — з ежай і кальянамі