Навіны

У Гродне 50 дзяцей патрапілі ў шпіталь пасля катання з горак

З пачатку зімовага сезона 2023−2024 у траўмапункт Гродзенскай абласной клінічнай дзіцячай бальніцы звярнуліся 150 чалавек, 50 з іх паступілі пасля катання з горак. Вынікамі катання на цюбінгах («ватрушках») і санках становяцца ўдары, вывіхі, раны, пераломы і чэрапна-мазгавыя траўмы.

Са 150 пацярпелых дзяцей 18 былі шпіталізаваны, расказаў тэлеканал «Гродна Плюс».

Гучным выпадкам стала траўміраванне 6-гадовай дзяўчынкі падчас катання на цюбінгу з горкі на вуліцы Багушэвіча ў мікрараёне Альшанка. Дзіця з адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай, ударам галаўнога мозгу і пераломам костак чэрапа ў беспрытомным стане даставілі ў лякарню.

У бальніцы яна прыйшла ў прытомнасць, яе стан ацэньваецца як стабільны цяжкі, жыццю нічога не пагражае, расказала афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Іна Пазняк.

— На цюбінгу часцей за ўсё траўміруецца альбо галава, альбо пазваночнік, таксама на трэцім-чацвёртым месцы, адпаведна, траўмы ніжніх канечнасцяў і верхніх. Калі гэта цяжкая траўма, а цяжкія траўмы шпіталізуюцца ў нашае аддзяленне, у траўматалагічнае. То тэрмін лячэння, тэрмін рэабілітацыі можа заняць да 6 месяцаў, — расказаў урач Гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы Алег Мялевіч.

Горку на Багушэвіча ўжо засыпалі пяском. Тое самае работнікі ЖКГ збіраюцца зрабіць з іншымі небяспечнымі месцамі.

Дзе бяспечна пакатацца на цюбінгу?

Цюбінгавую трасу ў парку актыўнага адпачынку «Каробчыцкі Алімп» адкрылі ў суботу, 6 студзеня. Яна будзе працаваць, пакуль дастаткова снегу. Аднак ужо 10 студзеня сіноптыкі абяцаюць пацяпленне.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024