Зімні сплаў па Нёмане на байдарках. Крыніца: Instagram / nemnovotour
У Гродне аранізоўваюць зімовыя сплавы на байдарках па Нёмане. Гэтым займаецца турагенцтва «Нямнова тур». Гродзенцы могуць праплыць па Нёмане маршрут у 15 км, паведаміў «Вячэрні Гродна».
«Нямнова тур» арганізоўвае зімовыя сплавы з канца снежня 2023 года. Паводле словаў дырэктаркі турагенцтва Дануты Палубенскай, ідэю запазычылі ў вопытных гродзенскіх турыстаў-воднікаў. Маўляў, каб не пакідаць актыўных турыстаў без увагі, вырашылі арганізаваць такія сплавы.
Маршрут пралягае ад гарадскога пляжа на вуліцы Маставой да Зарыцы. Агулам каля 15 км. Зараз такі сплаў займае каля дзвюх гадзін.
«Калі вопытныя турысты праходзяць сплаў у часавым адрэзку 5−6 гадзінаў, то для экіпажа навічноў мы скарацілі час да гадзіны, — сказала Палубенская. — Але ўдзельнікі сплаваў, паспрабаваўшы кантраст застылых зімовых пейзажаў і цякучай вады, папрасілі павялічыць час».
Разам з групай маршрут праходзіць вопытны інструктар, які кантралюе працэс. «Баяцца зімовых сплаваў няма чаго, бо Нёман — спакойная рака. Да таго ж маршрут распрацаваны такім чынам, што з ім лёгка справяцца нават навічкі», — сказаў інструкар Аляксандр.
Цана ўдзелу ў зімовым сплаве — 55 рублёў з чалавека. Але, калі даплаціць яшчэ 30 рублёў, то арганізатары абяцаюць яшчэ лазню і паходнае грыль-меню. Для арганізаваных груп ад 12 чалавек сплаў могуць арганізаваць у любы дзень.
Даведацца расклад зімовых сплаваў па Нёмане
Чытайце таксама: У Нямнове пад Гроднам адкрылі байдарачны сезон
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…
На Савецкай вуліцы каля 80% падвалаў задзейнічаны пад бізнес, прыводзіць статыстыку газета “Гродзенская праўда”. Пры…