Дырэктара ТАА з Гродна аштрафавалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Палітвязню Мікалаю Аўтуховічу за год не перадалі ніводнай бандэролі. Супрацоўнік ДАІ з Ліды атрымаў 1 500 рублёў маральнай кампенсацыі ад палітвязня. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 1 па 7 студзеня.
Аб 24 рашэннях судоў за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў стала вядома на мінулым тыдні. Суды прайшлі ў Зэльве, Наваградку, Бераставіцы, Іўі, Гародні, Лідзе, Смаргоні, Свіслачы і Шчучыне. Судзілі медыкаў, мантанжыка, ІП, дырэктара ТАА.
Па законе яму належыць атрымаць не менш за адну. Пра гэта «Свабодзе» распавяла сваячка былога прадпрымальніка і праваабаронцы, якая жыве ў Польшчы.
«Загадзя адправілі яму бандэроль з віншаваннем і цукеркамі. Разлічвалі, што яшчэ на Каляды атрымае, але ўжо і Новы год, а бандэроль так і не дайшла. Высветлілася, што гэты пакет нават з пошты не забралі. Праз інтэрнэт сваякі даведаліся, якая прычына. На сайце пошты прачыталі, што ён нібыта адмовіўся атрымліваць. Але ж гэта няпраўда», — перакананая сваячка Мікалая Аўтуховіча.
Па словах жанчыны, 30 снежня Мікалай коратка тэлефанаваў некалькім сваякам.
«Усіх павіншаваў з надыходзячым Новым годам. Голас быў бадзёры, сказаў пра сябе, што са здароўем у яго збольшага нармальна. Пра бандэроль сказаў, што яму дазволена адна на год, але да гэтага часу нічога не атрымаў: „А сам ад бандэролі ніколі не адмаўляюся“».
Супрацоўнік ДАІ Нехведавіч Павел Іванавіч падаў іск да палітвязня Камароўскага Аляксея Ігаравіча. Пасяджэнне аб кампенсацыі маральнай шкоды па справах аб абароне гонару і годнасці пачалося 12 кастрычніка 2023 года ў судзе Лідскага раёна.
Палітвязня раней асудзілі паводле арт. 364 КК «Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў» і арт.365 КК «Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў».
Суддзя Бальцэвіч Алена задаволіла іск Нехведавіча і запатрабавала спагнаць з Камароўскага Аляксея 1500 рублёў кампенсацыі і дзяржпошліну ў даход дзяржавы 111 рублёў, паведамляе Telegram-канал «Суды, задержания. Гродно и область».
Яго затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў і рэгістрацыю ў чат-боце «План «Перамога». Мяркуючы з відэа, хлопца затрымалі ў яго дома.
Гродзенца затрымалі за каментары на адрас Лукашэнкі і супрацоўнікаў міліцыі. Мяркуючы па відэа, за мужчынам прыйшлі да яго на працу.
Яна адбыла два гады калоніі, паведамляе «Гарадзенская вясна». Яе судзілі за дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК), і гвалт альбо пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК). Паводле абвінавачання, яна з мужам удзельнічала ў маршы 6 верасня 2020 года, дзе муж і жонка «натхнялі сваімі паводзінамі іншых, станавіліся ў „счэпку“, дэманструючы свой намер аказваць відавочнае непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі».
Алену таксама абвінавачвалі ў гвалце ў дачыненні да амапаўца — нібыта яна «нанесла не менш за адзін удар у вобласць твару і шыі, пасля чаго ажыццявіла захоп правай рукой за маску і шыю пацярпелага, прычыніўшы яму фізічны боль і пабоі».
Ужо два месяцы ён без сувязі з блізкімі, якія знаходзяцца за мяжой. Таксама ён пакуль не тэлефанаваў ім, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».
Паўла этапавалі ў калонію ў пачатку лістапада. Яго асудзілі на шэсць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму паводле ч. 2 арт. 361−4 КК за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці - перадачы звестак тэлеканалу «Белсат».
Цыдзік Віталь Феліксавіч з Гродна 5 студзеня папоўніў спіс «экстрэмістаў».
Новы год гродзенская актывістка Вольга Бондарава пачала з новых абурэнняў. 1 студзеня 2024 яна апублікавала пост, у якім крытыкуе турыстычны інфармацыйны цэнтр у Гродне за тое, што на шыльдзе яго назва напісаная на польскай і англійскай мовах.
Чатыры дні, з улікам выхадных, хапіла, каб з турыстычнага інфармацыйнага цэнтра на вуліцы Ажэшкі ў Гродне знялі шыльду.
Да свята Раства вядучы СТБ Рыгор Азаронак з’ездзіў у Гродна ў жаночы манастыр, якім кіруе ігумення Гаўрыіла. Але размова ў яго сюжэце ішла зусім не пра свята Божага Нараджэння. Перадусім Азаронак і Гаўрыіла спаборнічалі ў нахвальванні Лукашэнкі і зневажанні з’ехаўшых беларусаў, а таксама ўкраінцаў, што бароняць сваю радзіму ад агрэсара.
Начальніка Іўеўскай раённай энергагазінспекцыі Астравецкага міжраённага аддзялення філіяла дзяржэнерганагляду па Гродзенскай вобласці судзілі за «экстрэмісцкую» падпіску «ВКонтакте». Вынікам сталі сем сутак адміністрацыйнага арышту. Таксама ў яго канфіскавалі мабільны тэлефон.
Іншаземец, які ўвесь час жыве ў Беларусі, апублікаваў у сацсетках сваю фатаграфію ў форме сілавіка — у кіцелі з шаўронам і ў фуражцы з кукардай. Пры гэтым ён не служыў. У Смаргонскім РАУС палічылі, што хлопец насіў форменнае абмундзіраванне, не маючы на гэта права. Справа дайшла да суда.
У снежні сілавікі паведамілі пра затрыманні на «Гроднагаз» у Лідзе і Шчучыне за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у інтэрнэце. У студзені стала вядома, што затрыманых арыштавалі на 10 сутак. Вядома як мінімум чатыры рашэнні за 18 снежня — яны з’явіліся ў банку судовых рашэнняў.
Пазней стала вядома, што супрацоўніка і супрацоўніцу Шчучынскага раёна газазабеспячэння (РГС) «Гроднагаз» судзілі за фота бел-чырвона-белага сцяга на іх старонках у інтэрнэце. Гэта палічылі несанкцыянаваным пікетам.
Таксама стала вядома пра штраф яшчэ адной супрацоўніцы «Гроднагаз». За «экстрэмісцкі» лагатып у «Одноклассниках» яна заплаціць 20 базавых велічынь (740 рублёў). Таксама ў яе канфіскуюць мабільны тэлефон.
На магіле ксяндза Адама Фалькоўскага, якога царскія ўлады расстралялі ў Лідзе ў 1863 годзе, зацерлі герб паўстання 1863−1864 гадоў. Магіла ксяндза — камень з імём, прозвішчам і гадамі нараджэння і смерці. Раней наверсе каменя быў яшчэ герб з выявамі арла, Пагоні і арханёла Міхаіла — сімваламі Польшчы, Літвы і Русі. Цяпер герб сцёрты.
У Гродне запланавалі бягучы рамонт авальнай залы ў Новым замку. Работы завершаць да канца снежня.…
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце ім. Янкі Купалы месцы ёсць для 82,1% тых, каму яны патрэбны,…
Турыстка прыехала ў Гродна і хацела сфатаграфавацца на фоне вядомай гродзенскай фотазоны - гродзенскага ўніверсітэта,…
Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт вызначыў месцы, дзе ў Гродне забаронена збіраць подпісы выбаршчыкаў за вылучэнне…
Карціну з выявай помніка Антонію Тызенгаўзу ў гродзенскім Фарным касцёле выставілі на польскі аукцыён Onebid.…
На Карла Маркса, 10 з'явілася чайхана "Халяль" - з мантамі, пловам і лавашам з тандыра.…