У Гродне шасцігадовая дзяўчынка атрымала некалькі пераломаў, катаючыся на цюбінгу. Гэта адбылося 7 студзеня 2023 года ў мікрараёне Альшанка, паведаміў Следчы камітэт.
Што адбылося?
Дзяўчынка адпачывала разам з сяброўкай і яе татам. Яны каталіся на горцы на вуліцы Багушэвіча, якая не была прыдатнай для катанняў. Калі цюбінг наехаў на трамплін, яго падкінула ўверх. У выніку дзяўчынка ўпала і страціла прытомнасць.
У яе выявілі шматлікія траўмы і адвезлі ў лякарню. Зараз жыццю дзіцяці нічога не пагражае. Па факце здарэння супрацоўнікі Гродзенскага міжраённага аддзела Следчага камітэта праводзяць праверку.
Чытайце таксама: На Альшанцы мужчына з нажом пагражаў мясцовым і кідаўся на міліцыю. Хто гэта быў?