Ілюстрацыйнае фота
Жыхар Ліды наляпіў на дзверы ў калідоры сваёй кватэры налепку з бел-чырвона-белым сцягам. Гэтым ён нібыта ўзяў удзел у пікетаванні без дазволу выканкама. Верагодна, налепку ўбачылі супрацоўнікі РАУС — яго рэгулярна наведваюць, таму што мужчына ўжо судзімы.
У судзе Лідскага раёна 15 снежня 2023 года яго аштрафавалі паводле ч.1 арт. 24.23 КаАП на 50 базавых адзінак (1850 рублёў). Пасля выплаты штрафу яму вярнуць арыштаваны ноўтбук.
Мужчыну раней прыцягвалі да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці. Ён знаходзіцца на прафілактычным уліку ў Лідскім РАУС — яго рэгулярна наведваюць супрацоўнікі міліцыі.
Мужчына пакуль не працуе. У яго трое непаўналетніх дзяцей, уключаючы дзіця з інваліднасцю чацвёртай ступені страты здароўя.
Чытайце таксама: Затрыманых на «Гроднагаз» у Шчучыне працягваюць судзіць. Цяпер — за фота бел-чырвона-белага сцяга
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…