Фота: Tobias Tullius, unplash.com
У Гродне на ўездах і ў месцах, дзе могуць сабрацца 100 і больш чалавек, усталююць сістэмы відэаназірання. Камеры з’явяцца па 34 адрасах. Па кожным з’явіцца ад адной да чатырох камер.
Відэакамеры будуць на 2,0 Мп, антывандальныя і ўсепагодныя. У камплекце з імі ідзе сервернае абсталяванне і праграмнае забеспячэнне. Выканаўца павінен займацца рамонтам камер і абслугоўваць праграмны прадукт. Запісы будуць захоўвацца 30 працоўных дзён.
Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка праводзіць запыт цэнавых прапаноў. На гэта плануюць выдаткаваць 21 126 рублёў. Сістэмы будуць падтрымліваць c 22 студзеня па 31 снежня 2024 года.
Ці адбылася закупка, будзе вядома 9 студзеня.
Чытайце таксама: У Гродне ўсталявалі 3 000 камер. Як расла іх колькасць і навошта столькі
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…